3 траўня 2024, Пятніца, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаражэў праезд у міжнародных цягніках

16
Падаражэў праезд у міжнародных цягніках

У Беларусі падаражэў праезд у міжнародных цягніках.

Пра гэта "Еврорадио" паведамілі ў міжнародных касах.

Білет да Варшавы ў адзін бок цяпер каштуе 1.231.000. Яшчэ ў снежні дарога да польскай сталіцы абыходзілася ў мільён. У абодва бакі падаражанне складзе 400 тысяч.

У адміністрацыі Беларускай чыгункі падаражанне ў напрамках краін СНД тлумачаць узмацненнем швейцарскага франка, да якога прывязаная цана праязнога білета.

"Швейцарскі франк вырас - гэта і наклала адбітак на кошт. Мы не планавалі ніякіх падаражанняў. Цэны на ўнутраныя квіткі не выраслі", - растлумачылі ў адміністрацыі БЧ.

Даехаць да Львова плацкартай цяпер каштуе амаль 400 тысяч (раней - на 30 тысяч менш), самы танны квіток да Вільні абыдзецца ў 205.000 (раней каштаваў 180 тысяч). Купэ да Масквы - 1 мільён 250 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках