3 траўня 2024, Пятніца, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АвтоВАЗ павышае цэны на аўтамабілі Lada

18
АвтоВАЗ павышае цэны на аўтамабілі Lada

Адной з галоўных прычын павышэння коштаў на заводзе называюць рост курсу даляра і еўра.

«АвтоВАЗ адным з апошніх аўтавытворцаў вымушаны паведаміць аб павышэнні адпускных цэн. Мы спадзяваліся, што сітуацыя ў расейскай эканоміцы адновіцца досыць хутка, але, на жаль, гэтага не адбылося», - заявіў агенцтву ТАСС прадстаўнік прэс-службы прадпрыемства са спасылкай на прэзідэнта АвтоВАЗа Бу Андэрсана.

У канцы мінулага года крыніца газеты «Известия» ў АвтоВАЗе сцвярджала, што кампанія планавала павысіць цэны на свае аўтамабілі на 7-8%. Паводле ягоных слоў, гаворка ішла аб дыферэнцыяваным падыходзе - росце коштаў на самыя папулярныя камплектацыі і захаванні ранейшага ўзроўню для базавых камплектацый.

Апошні раз АвтоВАЗ уздымаў кошты на сваю прадукцыю ў сакавіку 2014 года. Тады цэны выраслі не больш чым на 2,5% на ўвесь мадэльны шэраг. З 1 снежня 2014 года, калі на фоне паслаблення рубля цэны паднялі шматлікія аўтавытворцы, АвтоВАЗ адмовіўся ад павышэння. Як адзначыў тады кіраўнік АвтоВАЗа Бу Андэрсан, нягледзячы на няпростую сітуацыю ў эканоміцы ў цэлым і на аўтамабільным рынку ў прыватнасці, кампанія палічыла магчымым «не толькі падоўжыць праграму ўтылізацыі на снежань, але і захаваць бягучыя цэны на ўсе мадэлі Lada да канца бягучага года».

Праз дэвальвацыю рубля аўтамабілі АвтоВАЗа сталі больш прывабнымі на замежных рынках. Так, паводле вынікаў першай дэкады снежня Lada Granta заняла шосты радок у спісе самых даступных аўто, саступаючы індыйскім вытворцам аўтамабіляў Maruti і Tata.

Сёння ж стала вядома, што цэны на свае аўтамабілі ў сярэднім на 30-70 тыс. руб. (у залежнасці ад мадэлі) падняў і Ульянаўскі аўтамабільны завод. Так, напрыклад, UAZ Patriot у самай таннай камплектацыі каштуе цяпер 679 тыс. руб., а не 649 тыс. руб., як было раней. UAZ Hunter з дызельным рухавіком цяпер каштуе 569 тыс. 950 руб., што прыкладна на 50 тыс. руб. вышэй за ранейшую цану.

Аўтавытворцы пачалі падымаць цэны на свае аўтамабілі яшчэ ў лістападзе пад ціскам аслаблення рубля. Першымі гэта зрабілі прадаўцы прэстыжных аўтамабіляў. У пачатку снежня, як падлічыла агенцтва «Автостат», цэны на аўтамабілі паднялі 24 кампаніі. Некаторыя аўтавытворцы адклалі павышэнне коштаў на пачатак 2015 года.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках