27 красавiка 2024, Субота, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Трусаў: Еўразійскі саюз забівае беларускую мову

12
Алег Трусаў: Еўразійскі саюз забівае беларускую мову

Створана спецыяльная група ў пытаннях заканадаўчай роўнасці беларускай і рускай моў.

Пра яе стварэнні паведаміла Рада "Таварыства беларускай мовы", паведамляе "Радыё Рацыя".

Як кажа старшыня арганізацыі Алег Трусаў, да гэтага падштурхнула ўзнікненне Еўразійскага эканамічнай саюза, новыя правілы якога пачнуць дзейнічаць бліжэйшымі днямі.

- Паводле гэтага закону ўсе тавары па-руску павінны быць, а беларуская мова, як факультатыўны. Гэты Еўразійскі саюз забівае нашу мову. І, калі мы не зменім цяпер Закон аб мовах, то беларуская мова з рэкламы знікне назаўсёды. І таму мы хочам зноў падняць гэтае пытанне. ТБМ было супраць гэтага саюза - і вось наступствы ўжо пачынаюць праяўляцца, - сказаў Алег Трусаў.

Сябры групы прааналізуюць сітуацыю і будуць звяртацца ў "палату прадстаўнікоў" з нагоды змен у "Законе аб мовах", каб беларуская мова стала абавязковым разам з рускай.

Алег Трусаў узгадаў, што раней Канстытуцыйны суд у адказе на зварот ТБМ прызнаў, што баланс выкарыстання беларускай і рускай моў не заўсёды захоўваецца на практыцы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках