5 траўня 2024, Нядзеля, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд забараніў увоз у РФ партыі крэветак з Беларусі

13
Рассельгаснагляд забараніў увоз у РФ партыі крэветак з Беларусі

У Смаленскай вобласці Рассельгаснагляд забараніў увоз у Расею партыі крэветак з Беларусі.

Пра гэта паведамілі "Інтерфаксу" ва ўпраўленні Рассельгаснагляду ў Бранскай і Смаленскай абласцях.

"Пры правядзенні ветэрынарнага кантролю спецыялістамі кіравання ўстаноўлена, што прадпрыемства-вытворца ТАА "Европак" адсутнічае ў рэестры арганізацый, якія ажыццяўляюць вытворчасць, перапрацоўку і захоўванне падкантрольных тавараў, што перамяшчаюцца паміж дзяржавамі-ўдзельнікамі Мытнага саюза", - сказаў прадстаўнік кіравання.

Паводле ягоных слоў, партыя прадукцыі вагой 250 кг перавозілася з парушэннем тэмпературнага рэжыму, што прывяло да яе размарозкі.

"Нараканні ў нагляднага органа выклікала і ветэрынарна-санітарны стан транспартнага сродку", - дадаў прадстаўнік ведамства.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках