4 траўня 2024, Субота, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Крэмль адмаўляе беларусам у «індывідуальным існаванні»

9
Андрэй Іларыёнаў: Крэмль адмаўляе беларусам у «індывідуальным існаванні»

Баявыя дзеянні ў Данбасе з'яўляюцца толькі часткай плана, распрацаванага тымі, хто ініцыяваў гэтую вайну.

Пра гэта заявіў былы дарадца прэзідэнта Расеі Андрэй Іларыёнаў, піша БелаПАН.

З ягоных слоў, для перамогі над Уладзімірам Пуціным неабходна будзе выйграць на розных франтах, у тым ліку беларускім, балтыйскім, казахстанскім і перш за ўсё расейскім, і гэта барацьба не скончыцца хутка.

Крэмль, мяркуе таксама Іларыёнаў, адмаўляе ўкраінцам і беларусам у «індывідуальным існаванні».

Для самой Украіны, адзначыў ён, цяперашняя вайна з'яўляецца вайной на выжыванне. Пры гэтым краіна стаіць на парозе дэфолту. Расеі давядзецца выплаціць Украіне рэпарацыі, але для гэтага Украіна павінна перамагчы, заявіў дарадца Уладзіміра Пуціна ў 2000-2005 гадах.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках