4 траўня 2024, Субота, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка падпісаў указ аб мабілізацыі

7
Парашэнка падпісаў указ аб мабілізацыі

Прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб трох чэргах частковай мабілізацыі.

Дакумент быў падпісаны падчас сустрэчы Пятра Парашэнкі са старшынямі абласных дзяржадміністрацый, паведамляе «Укрінформ».

«Выклікі, што стаяць перад намі, не пакідаюць ніякага сумневу, што задачай з задач з'яўляецца ўмацаванне абараназдольнасці дзяржавы. Спыніцца я хачу толькі на адным аспекце - тыя падзеі, што адбываліся ўчора (трагедыя ў Валнаваха - рэд.), толькі пацвярджаюць неабходнасць прыняцця гэтай пастановы. І я падпісваю ўказ аб правядзенні ў 2015 годзе трох чэргаў частковай мабілізацыі», - сказаў ён.

Са слоў Парашэнкі, ганаровае права абараняць дзяржаву павінна быць раўнамерна размеркаванае паміж усімі абласцямі, прапарцыйна да колькасці вайсковаабавязаных, паколькі пры правядзенні папярэдніх хваляў былі своеасаблівыя «перакосы». Таму Прэзідэнт даў даручэнне міністру абароны прасачыць за выкананнем прапорцый ў гэтым пытанні.

«Я звяртаю вашу ўвагу на захаванне сацыяльнай справядлівасці: абараняць Радзіму гэта не толькі справа рабочых і сялян. Не адмаўляйце ў гэтай магчымасці і прадстаўнікоў мясцовай палітычнай эліты. Таму прашу спадара міністра давесці гэтую маю пазіцыю да ваенкамаў», - рэзюмаваў Парашэнка.

Нагадаем, падчас чацвёртай хвалі агульная колькасць мабілізаваных дасягне блізу 50 тысяч чалавек. Пры гэтым, як заяўляў першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення абароннага і мабілізацыйнага планавання Генштаба ВСУ Уладзімір Талалаеў, мабілізаваныя не могуць адмовіцца ад выканання абавязкаў у зоне правядзення АТА.

«На сённяшні дзень прымяненне Узброеных Сіл Украіны ва ўмовах правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ў складзе сіл АТА рэгламентавана законам Украіны аб барацьбе з тэрарызмам, у які цягам мінулага года былі ўнесеныя адпаведныя змены. Таму мы можам сцвярджаць, што прымяненне Узброеных Сіл Украіны, частак падраздзяленняў або асобных вайскоўцаў у АТА адпавядае дзейснаму заканадаўству. Таму адмовіцца ад выканання абавязкаў у АТА, матывуючы тым, што гэта не прадугледжана заканадаўствам, нельга», - адзначыў ён напярэдадні на прэс-канферэнцыі.

Талалаеў нагадаў, што за ўхіленне ад выканання вайсковых абавязкаў прадугледжана крымінальная адказнасць.

Са слоў спікера Міністэрства абароны Украіны Вікторыі Кушнір, грамадзяне, прызваныя на вайсковую службу ў рамках мабілізацыі ў асаблівы перыяд, будуць накіроўвацца для выканання заданняў толькі пасля 50-дзённай падрыхтоўкі і баявога зладжвання ў складзе падраздзяленняў.

Нагадаем, цягам трох хваляў мабілізацыі, што адбудуцца ў 2015 годзе, плануецца мабілізаваць 200 тысяч украінцаў. Першы этап павінен пачацца 20 студзеня і будзе доўжыцца 90 дзён - да красавіка. Другі - арыентыровачна з красавіка і будзе доўжыцца 60 дзён, а трэці этап пачнецца з чэрвеня і таксама будзе доўжыцца цягам 60 дзён.

Указ прэзідэнта Украіны аб мабілізацыі ўваходзіць у дзеянне пасля зацвярджэння Вярхоўнай Радай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках