4 траўня 2024, Субота, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бардзюжа: Усе вучэнні Калектыўных сіл АДКБ будуць раптоўнымі

5
Бардзюжа: Усе вучэнні Калектыўных сіл АДКБ будуць раптоўнымі

Прынцып раптоўных праверак цяпер будзе шырока прымяняцца і пры правядзенні вучэнняў Калектыўных сіл Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Чырвоная зорка" паведаміў генеральны сакратар Арганізацыі Мікалай Бардзюжа, паведамляе ТАСС.

"Сумесная баявая падрыхтоўка Калектыўных сіл АДКБ цяпер будзе праводзіцца з выкарыстаннем новых уводных. Так званы элемент раптоўнасці - тое, што апошнім часам практыкуецца ва Узброеных сілах РФ і даказала сваю эфектыўнасць, цяпер у абавязковым парадку будзе прымяняцца і падчас сумесных вучэнняў з Калектыўнымі сіламі АДКБ", - сказаў ён.

Гэта звязана перш за ўсё з неабходнасцю адпрацаваць правядзенне аперацыі на ўсіх яе этапах, пачынаючы з падрыхтоўкі, транспарціроўкі і перасячэння межаў пры вылучэнні вайсковаслужачых да месцаў правядзення вучэнняў, дадаў генеральны сакратар АДКБ.

Акрамя таго, важным напрамкам работы з'яўляецца аснашчэнне ўсіх узброеных сіл дзяржаў АДКБ сумяшчальным узбраеннем і вайсковай тэхнікай.

"Падпісана праграма пераўзбраення ўзброеных сіл Таджыкістана, аналагічная праца вядзецца з Кыргызстанам. На льготных умовах у адпаведнасці з тымі пагадненнямі, якія ёсць у рамках АДКБ, актыўна рэалізуецца вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Казахстанам, Беларуссю, вядзецца дапамога Арменіі. Мы зыходзім з таго, што усе ўзброеныя сілы, асабліва тыя фармаванні, якія ўваходзяць у склад Калектыўных сіл АДКБ, павінны мець аднатыпнае, аператыўна сумяшчальнае сучаснае ўзбраенне, вайсковую тэхніку і сувязь", - адзначыў Бардзюжа.

Падчас сумесных вучэнняў першарадную ўвагу будуць надаваць "аператыўнай сумяшчальнасці нацыянальных кантынгентаў, сродкаў сувязі і органаў кіравання".

"Нам трэба дасканала адпрацаваць пытанне кіравання міжвідавай групоўкай Калектыўных сіл. У гэтым годзе прадугледжваюцца і комплексныя вучэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, і Калектыўных міратворчых сіл, і Калектыўных сіл хуткага разгортвання Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёну. Сумесныя стратэгічныя вучэнні Расеі і Беларусі "Шчыт Саюза-2015" мы таксама будзем выкарыстоўваць як фон для правядзення сваіх вучэнняў з Калектыўнымі сіламі", - пералічыў Бардзюжа.

Нагадаем, 4 лютага 2009 г. удзельнікі АДКБ узгаднілі і падпісалі праект пастановы ў стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Іх мяркуецца выкарыстаць для «адбіцця вайсковай агрэсіі, правядзення спецыяльных аперацый у барацьбе з міжнародным тэрарызмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам, а таксама для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый. Апазіцыйныя лідэры Беларусі першапачаткова асуджалі падпісанне дамовы аб стварэнні КСАР АДКБ, і называлі іх карнымі сіламі, якія будуць абараняць дыктатараў СНД. Стварэнне гэтых сіл супярэчаць нейтральнаму статусу Беларусі і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках