4 траўня 2024, Субота, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ хоча захаваць цягнік Менск – Варшава

4
БЧ хоча захаваць цягнік Менск – Варшава

Беларуская чыгунка мае намер захаваць цягнік Менск - Варшава.

Пра гэта паведаміў БелаПАН першы намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Андрэй Кашко.

«Мы вядзем перамоўны працэс з польскім і расейскім бакамі, каб пакінуць зручнае для беларусаў чыгуначнае паведамленне з Варшавай», - сказаў Кашко.

Паводле інфармацыі шэрагу СМІ, польскі бок заявіў, што з 15 сакавіка цягнік Менск - Варшава будзе скасаваны. «Выдаткі на абслугоўванне перавышалі даходы. Мы разумеем важнасць гэтага маршруту, але застаецца яшчэ цягнік «Паланэз» (Масква - Варшава). Калі попыт ўзрасце, то мы павялічым колькасць вагонаў у складзе», - растлумачылі тэлекампаніі «Белсат» у прэс-службе польскай кампаніі «Інтэрсіці », якая абслугоўвае гэтыя маршруты.

Як пракаментаваў Кашко, «польскі бок атрымлівае субсідаванне на міжнародныя маршруты з бюджэту, у 2015 годзе, як нам паведамілі, дафінансавання на гэты маршрут не прадугледжанае».

Цягнік №115 адпраўляецца з Менска а 21.45, прыбывае ў Варшаву а 5.30 па мясцовым часе (-2 гадзіны да беларускага). Кошт квітка ў купэ ў адзін бок за 1 млн 231 тыс рублёў. Цягнік №9 «Паланэз» Масква - Варшава адпраўляецца з Менска а 1.21 і прыбывае ў польскую сталіцу а 8.15. Кошт квітка ў адзін бок 1 млн 170 тыс рублёў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках