4 траўня 2024, Субота, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ва Украіне дзень жалобы па загінулых у Данбасе

1
Сёння ва Украіне дзень жалобы па загінулых у Данбасе

15 студзеня Украіна ўшаноўвае памяць ахвяраў канфлікту ў Данбасе.

Адпаведную пастанову ўчора абвясціў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, піша zn.ua.

Жалоба была абвешчаная праз некалькі дзён пасля трагедыі пад Валнавахай, дзе ў выніку артабстрэлу блокпаста ўкраінскіх вайскоўцаў пацярпеў аўтобус з мірнымі жыхарамі. 12 чалавек загінулі. Афіцыйны Кіеў вінаваціць у трагедыі баевікоў, якія нібыта наўмысна хацелі стварыць карцінку для расейскіх СМІ, правакуючы ўкраінскіх вайскоўцаў.

Гэта ўжо далёка не першы падобны выпадак. Да прыкладу, 16 верасня ў Данецку аўтобус з пасажырамі таксама пабіў снарад, былі загінулыя і параненыя. 1 кастрычніка ў Данецку снарад трапіў у прыпынак - загінулі людзі як на вуліцы, так і ў праязджаючым міма аўтобусе.

Штодня ў выніку баёў у Данбасе гінуць і вайскоўцы, і мірнае насельніцтва. Паводле апошніх звестак ААН, агульная колькасць ахвяр канфлікту на ўсходзе Украіны з красавіка мінулага года склала не менш 4808 чалавек.

Міністэрства абароны Украіны 11 снежня апублікавала спіс загінулых у антытэрарыстычнай аперацыі байцоў Узброеных сіл Украіны. Спіс пачынаецца з інфармацыі пра загінулага 19 красавіка і канчаецца 30 лістапада, у ім 890 імёнаў. Аднак улічваючы тое, што СБУ дагэтуль шукае людзей, у тым ліку вайсковаслужачых, зніклых без вестак падчас канфлікту або як мяркуецца, якія знаходзяцца ў палоне, страты ўкраінскага войска могуць быць значна большымі.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка раней паведамляў, што ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі загінулі больш як 1250 украінскіх вайскоўцаў, у тым ліку, 952 байцы Узброеных сіл Украіны.

Удзел расейскіх вайскоўцаў у канфлікце замоўчваецца Масквой, аднак праваабаронцы гавораць ужо аб пяці тысячах загінулых або прапалых без вестак. У пачатку снежня ў штабе АТА заяўлялі аб 8 тыс знішчаных баевіках, нейкіх іншых больш дакладных звестак аб гэтай лічбе няма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках