4 траўня 2024, Субота, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Украінай - 52 тысячы расейскіх вайскоўцаў

15
На мяжы з Украінай - 52 тысячы расейскіх вайскоўцаў

Расея сцягнула да мяжы з Украінай вялікую колькасць салдат і тэхнікі.

Там знаходзіцца амаль 52 тысяч вайскоўцаў са значным наступальным патэнцыялам. Пра гэта падчас выступу ў парламенце паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў, піша УНІАН.

Са слоў сакратара РНБА, яны маюць звыш 300 танкаў, звыш 1800 баявых браніраваных машын, больш за 750 артылерыйскіх сістэм і сістэм залпавага агню, да 360 баявых самалётаў і ўдарных верталётаў.

Раней паведамлялася, што Расея плануе адправіць ва Украіну чарговы «гумканвой» у канцы гэтага месяца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках