4 траўня 2024, Субота, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт «Газпрому» абрынуўся на 9,6%

2
Экспарт «Газпрому» абрынуўся на 9,6%

Экспарт «Газпрому» ў 2014 годзе ў далёкае замежжа, паводле папярэдніх звестак, скараціўся ў параўнанні з мінулым годам на 9,6 працэнта.

Ён склаў 147,2 мільярда кубаметраў газу, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў кампаніі.

Паводле звестак «Газпром экспарту», у далёкае замежжа ў 2014 годзе было пастаўлена 146,5 мільярда кубаметраў газу супраць 161,5 мільярда кубаметраў годам раней (зніжэнне на 9,3 адсотка).

У тым ліку, у краіны Заходняй Еўропы (уключаючы Турцыю) было пастаўлена 117,9 мільярда кубаметраў (127,1 мільярда кубаметраў у 2013 годзе), у краіны Усходняй і Цэнтральнай Еўропы - 28,6 мільярда кубаметраў (34,4 мільярда кубаметраў у 2013 годзе).

Раней 15 студзеня стала вядома, што экспарт газу з Расеі ў 2014 годзе знізіўся на 6,7 адсотка, да 183,3 мільярда кубаметраў. Гэтая лічба ўключае пастаўкі як у блізкае, так і ў далёкае замежжа. Здабыча газу ў 2014-м годзе склала 641 млрд кубаметраў. У параўнанні з 2013-м яна знізілася - тады было здабыта 668 млрд кубаметраў газу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках