4 траўня 2024, Субота, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія адкрыла ў Менску Візавы цэнтр

6
Вялікая Брытанія адкрыла ў Менску Візавы цэнтр

Афіцыйнае адкрыццё Візавага цэнтра Вялікай Брытаніі адбылося ў Менску 15 студзеня.

Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Брус Бакнел, паведамляе БелТА.

«Я рады, што ў Менску пачаў працу Візавы цэнтр. Спадзяюся, беларусы будуць задаволеныя ўзроўнем паслуг, якія будуць аказвацца. Таксама гэта выдатны прыклад супрацоўніцтва прыватнага бізнэсу і дзяржавы. Дзякуючы дэлегаванню паўнамоцтваў мы змаглі адкрыць больш візавых цэнтраў ва ўсім свеце і ў той жа час зэканоміць грошы ўрада і падаткаплацельшчыкаў Вялікай Брытаніі», - сказаў ён.

Фактычна менскі Візавы цэнтр пачаў працу ў прыёме заяў на візы ў Вялікую Брытанію, а таксама біяметрычных звестак яшчэ ў канцы мінулага года.

Абсталяванае для гэтых мэтаў памяшканне знаходзіцца ў падпарадкаванні камерцыйнага партнёра дэпартамента па візах і іміграцыйных справах МУС Вялікай Брытаніі (UKVI) - кампаніі «Тэлеперформанс».

Візавы цэнтр размясціўся ў «Няміга Сіці» па вул. Няміга, 40. Пададзеныя сюды дакументы перасылаюцца затым у пасольства Вялікай Брытаніі ў Маскве, дзе супрацоўнікі апрацоўваюць заявы на кароткатэрміновыя візы на працягу 15 рабочых дзён.

У кліентаў Візавага цэнтра ёсць магчымасць скарыстацца комплексам дадатковых паслуг, у тым ліку VIP-залай, прамым вяртаннем дакументаў кур'ерам, а таксама працэдурай паскоранага разгляду дакументаў (Priority Visa Service, або PVS).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках