4 траўня 2024, Субота, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук затрымаў злачынцу па слядах на снезе

10
Мянчук затрымаў злачынцу па слядах на снезе

У Менску, у ноч на 11 студзеня, напалі на жанчыну, калі яна ўвайшла ў свой пад'езд.

Зламыснік, ужыўшы гвалт, выкраў сумачку і схаваўся.

Пацярпелая па дамафоне паклікала мужа, паведаміла аб тым, што здарылася, і падрабязна апісала рабаўніка. Муж наважыў не губляць часу і па слядах, якія пакінуў уцякач на свежым снезе, накіраваўся за ім. Ён дагнаў зламысніка праз некалькі хвілін, пазнаўшы яго па апісанні жонкі, затрымаў і даставіў у будынак паліклінікі, якая знаходзіцца паблізу, дзе папрасіў вартаўніка выклікаць міліцыю, паведамляе БелТА.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў пры асабістым даглядзе выявілі ў затрыманага мабільны тэлефон і грошы пацярпелай. Апошні не стаў адмаўляць факт учынення злачынства і паведаміў, што сумачку выкінуў па дарозе.

Затрыманаму выстаўленае абвінавачванне ў здзяйсненні разбойнага нападу. Пракуратурай раёна санкцыянаванае прымяненне да яго меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Ён раней неаднаразова судзімы за злачынствы супраць палавой недатыкальнасці і рабаванні. У красавіку мінулага года вызваліўся з-за кратаў, працаваў мэбельшчыкам у прыватным прадпрыемстве. У выніку сумесных мерапрыемстваў, праведзеных супрацоўнікамі следчых падраздзяленняў і органаў унутраных спраў, усталяванае дачыненне абвінавачанага да здзяйснення яшчэ некалькіх злачынстваў у іншых раёнах сталіцы. Гэта крадзяжы маёмасці ў жанчын, у тым ліку тых, што суправаджаліся гвалтоўнымі дзеяннямі.

Актыўная жыццёвая пазіцыя мужа пацярпелай, яго нецярпімасць да супрацьпраўных паводзін і рашучыя дзеянні, накіраваныя на спыненне правапарушэння, з'яўляюцца дастойным прыкладам выканання грамадзянскага абавязку. Кіраўніцтва Савецкага (г.Менска) РАСК запрасіла мужчыну для аб'яўлення яму падзякі за садзейнічанне ў раскрыцці злачынстваў у прысутнасці асабістага складу падраздзялення.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках