4 траўня 2024, Субота, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браян Адамс выступіць у Менску

Браян Адамс выступіць у Менску

Канадскі музыка Браян Адамс дасць канцэрт у Менску ў межах тура, прысвечанага юбілею альбома «Reckless».

Выступ адбудзецца 26 сакавіка ў «Чыжоўка-арэне», піша ultra-music.com.

«Reckless» - чацвёрты студыйны альбом Браяна Адамса, які выйшаў у 1984 годзе. Наклад альбома ў Канадзе перасягнуў за мільён асобнікаў (упершыню ў гісторыі гэтай краіны), у ЗША за пяць мільёнаў копій, а ўсяго ў свеце было прададзена больш за 12 мільёнаў копій альбома «Reckless». Дыск узначаліў хіт-парад ЗША (№1 у Billboard 200), лідэраваў у многіх краінах і стаў самым паспяховым у кар'еры Адамса.

У альбом увайшло шэсць сінглаў: «Run to You», «Somebody», «Heaven», «Summer of '69», «One Night Love Affair» і «It's Only Love». Усе яны патрапілі ў топ-15 амерыканскага чарта Billboard Hot 100, што раней атрымоўвалася толькі дыску Майкла Джэксана «Thriller». Альбом быў названы пад №12 у Спісе найвялікшых альбомаў Канады ўсіх часоў у кнізе The Top 100 Canadian Albums крытыка Боба Мерсеро.

У актыве Браяна Адамса 11 студыйных альбомаў, прададзеных агульным накладам больш за 65 мільёнаў копій. Апошні з іх, «Tracks of My Years», выйшаў у верасні 2014 года. Папярэдні выступ музыкі ў Менску адбыўся ў 2007 годзе ў Палацы спорту.

Квіткі на канцэрт ужо паступілі ў продаж. Іх кошт вар'іруецца ад 500 тысяч да 2 млн беларускіх рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках