4 траўня 2024, Субота, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фэйл дня. «Зборная Беларусіі» ў выкананні каментатара канала «Беларусь 5» (Відэа)

14

Каментатар «Беларусь 5» у жывым эфіры так моцна заўзела за нацыянальную каманду сваёй краіны, што змяніла яе назву.

Ганна Любенкова - малады каментатар спартовага тэлеканала «Беларусь 5», якая працуе ў асноўным на біятлонных эфірах. Акрамя спаборніцтваў страляючых лыжнікаў, дзяўчыну можна ўбачыць у якасці інтэрв'юера ў мікст-зоне падчас матчаў «Дынама» ў КХЛ і карэспандэнта ў навінавых спортперадачах, піша by.tribuna.com.

Ганна скончыла Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Культуры і Мастацтваў у спецыяльнасці «Менеджмэнт сацыяльна-культурнай сферы». Да трапляння на тэлевізтю была аўтарам і вядучай спартыўнай перадачы на інтэрнэт-радыёстанцыі aplus.fm.

У гэтым зімовым сезоне праца Ганны Любенковай выклікае сур'ёзныя нараканні з боку тэлегледачоў. Адзін з самых галоўных фэйлаў здарыўся ў сераду: падчас трансляцыі жаночай эстафеты ў Рупольдынгу дзяўчына назвала каманду нашай краіны «Зборная Беларусіі».

На мінулым тыдні Ганна Любенкова не пазнала плакат нацыянальнай каманды Францыі «Je Suis Charlie», прысвечаны ахвярам тэракту, які быў учынены ў рэдакцыі французскай сатырычнай газеты «Charlie Hebdo». Дакладна такую ж памылку зрабіў дасведчаны каментатар «Спорт 1» Зміцер Губерніеў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках