4 траўня 2024, Субота, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны: Крым у «блізкай будучыні» не вернецца ва Украіну

70
Навальны: Крым у «блізкай будучыні» не вернецца ва Украіну

Расейскі апазіцыянер паўтарыў свае заявы аб тым, што анексаваны Крым наўрад ці вернецца ў склад Украіны ў блізкай будучыні.

Пра гэта Аляксей Навальны сказаў у інтэрв'ю радыё "Эхо Москвы".

Кажучы аб сваёй папярэдняй заяве наконт паўвострава, Навальны адзначыў: "Я сказаў даслоўна, што праблема Крыму існуе на гады. І чакаць, што Крым у блізкай будучыні вернецца ва Украіну, было б бессэнсоўна. Уласна кажучы, у гэтым і цяжар сітуацыі, якую стварыў Пуцін. Ён стварыў праблему на гады, і Крым стане ў шэрагу з Паўночным Кіпрам, якімі-небудзь Фалклендскімі астравамі або паўночнымі японскімі тэрыторыямі. Гэта рэч, якую яшчэ нашыя з вамі ўнукі будуць абмяркоўваць, і будзе там праблема, і будуць нейкія рэшткавыя санкцыі, і гэтак далей, і гэтак далей".

"Праўда заключаецца ў тым, што паводле факу зараз Крым далучаны да Расеі. Праўда заключаецца ў тым, што мы доўгія-доўгія гады будзем вырашаць гэтую праблему, і мы яе не вырашым, таму што вырашэння гэтай праблемы не відаць. І такія праблемы ў свеце не вырашаюцца, на жаль", - рэзюмаваў палітык.

Нагадаем, мінулая заява Навальнага наконт Крыма выклікала шквал крытыкі сярод расейскіх апазіцыянераў, многія з якіх ўпэўненыя, што РФ абавязаная вярнуць анексаваны паўвостраў.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках