4 траўня 2024, Субота, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін: «У нас няма падаткаў, якія трэба скасоўваць»

21
Мінфін: «У нас няма падаткаў, якія трэба скасоўваць»

У Беларусі сёння нібыта няма падаткаў, якія варта было б скасаваць.

Такое меркаванне падчас анлайн-канферэнцыі «Напрамкі падатковай палітыкі ў Беларусі ў 2015 годзе» выказаў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, паведамляе БелТА.

«У цяперашні час падатковая рэформа завершаная. У нас няма шкодных падаткаў для эканомікі, якія трэба скасоўваць. Да 2010 года быў падатак з продажаў, які дубляваў ПДВ, былі адлічэнні з выручкі ў сельгасфонд, дарожны фонд. Мы з поспехам ад іх адмовіліся, таму сёння склад падаткаў можна лічыць аптымальным», - сказаў ён.

Намеснік міністра фінансаў звярнуў увагу, што ў Беларусі даходы бюджэту фарміруюць 5-7 асноўных падаткаў. Пры гэтым плацельшчыкі павінныя выплачваць іх не ў кожным выпадку, гэта значыць, напрыклад, ПДВ і падатак на прыбытак тычыцца ажыццяўлення бягучай дзейнасці, а акцызы - толькі тых прадпрыемстваў, якія вырабляюць і рэалізуюць падакцызныя тавары. Акрамя таго, у падаткаў, якія прымяняюцца ў Беларусі, дастаткова ліберальныя тэрміны выплаты - практычна ва ўсіх яны штоквартальныя.

Дзмітрый Кійко канстатаваў: «Казаць пра тое, што нам неабходна скасаваць нейкі падатак, у прынцыпе, неабгрунтавана». Пацвярджэннем гэтаму з'яўляецца паспяховае прасоўванне краіны ў рэйтынгу Сусветнага банка Doing Business. «У нас колькасць падатковых выплат у год - 7, што значна ніжэй нават за развітыя краіны», - сказаў намеснік міністра. Хоць рашэнняў аб скарачэнні колькасці падаткаў у Беларусі прымаць не трэба, адзначыў намеснік міністра, не выключаецца магчымасць удасканаліць адміністраванне механізмаў спагнання кожнага падатку. «Напрыклад, у рамках экалагічнага магчыма далейшае скарачэнне аб'ектаў падаткаабкладання, як і ў рамках іншых падаткаў», - рэзюмаваў Дзмітрый Кійко.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках