4 траўня 2024, Субота, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Парасюк: Пасля Валнавахі весці перамовы з тэрарыстамі нельга

7
Уладзімір Парасюк: Пасля Валнавахі весці перамовы з тэрарыстамі нельга

Трагедыя ў Валнавасе паўплывае на дамоўленасці, і баявыя дзеянні могуць быць адноўленыя.

Сёння ва Украіне аб'яўлены дзень жалобы па загінулых ад рук тэрарыстаў 13 мірных жыхарах у раёне Валнаваха Данецкай вобласці. Абстраляўшы пасажырскі аўтобус, прарасейскія баевікі ў чарговы раз парушылі "рэжым цішыні", дзейны з 9 снежня 2014 года, што было кваліфікавана МУС Украіны як тэракт. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўсклаў за яго адказнасць на "дээнеровско-элэнэровскую" банду і тых, хто за ёй стаіць".

Аднак ці станецца трагедыя ў Валнавасе нагодай для перагляду Менскіх дамоўленасцей, "Гордон" спытаў Уладзіміра Парасюка, сотніка Самаабароны Майдана, народнага дэпутата Украіны.

"Калі прэзідэнт разумее сур'ёзнасць сітуацыі, трагедыя ў Валнавасе паўплывае на дамоўленасці, і баявыя дзеянні могуць быць адноўленыя", - заявіў эксперт.

"Пасля смерцяў столькіх украінцаў трэба скончыць размаўляць з тэрарыстамі. Яны забіваюць нашых людзей, а мы далей едзем з імі гаварыць. Яны парушаюць перамір'е, а мы далей ідзём з імі гаварыць. Навошта гэта рабіць? Колькі можна наступаць на адны і тыя ж граблі?

Ва ўсім свеце з тэрарыстамі змагаюцца, а не гавораць. І пакуль мы гэта не ўсведамляем, ніякая вайна не скончыцца, яны і далей будуць тэрарызаваць насельніцтва. У нашай краіне ўжо ёсць з чым ваяваць - было б жаданне. У гэтым годзе на войска вылучылі нямала грошай, і калі быць дасведчаным мэнэджарам, гэты канфлікт можна вельмі хутка завяршыць", - падкрэсліў Уладзімір Парасюк.

"Горка глядзець, як Канада кантэйнерамі перадае нам гуманітарную дапамогу, а мы і далей наракаем, што бедныя і што ў нас нічога няма. Гэты айсберг ужо даўно ссунуўся з месца, а нашы і далей паўтараюць пра тое, што трэба дамаўляцца", - падсумаваў палітык.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках