4 траўня 2024, Субота, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі футбол пазбавіўся большай часткі легіянераў

3
Беларускі футбол пазбавіўся большай часткі легіянераў

У 2014 годзе ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі ў футболе гулялі 70 замежных футбалістаў. 45 з іх ужо пакінулі нашую краіну.

Найбольшыя страты панеслі «Слуцк» і магілёўскі «Днепр», якія развіталіся, адпаведна, з сям'ю і шасцю легіянерамі, піша БелаПАН.

Склад чэмпіёна Беларусі барысаўскага БАТЭ пакінулі чатыры з пяці леташніх легіянераў. Расеец Анры Хагуш стаў гульцом тульскага «Арсенала», украінец Андрэй Якаўлеў перабраўся ў саратаўскі «Сокол», латвійскі галкіпер Герман Маліньш вярнуўся на радзіму і падпісаў кантракт са «Сконто». У пошуку працы пакуль знаходзіцца сербскі абаронца Неманья Тубіч.

Менскае «Дынама» пакінулі чатыры з васьмі легіянераў - гэта серб Слабадан Сімовіч, які перайшоў у браціслаўскі «Слован», Франк Джа-Джэджэ з Кот-д'Івуара, які стаў гульцом шатландскага «Хіберніана», уругваец Эрна Фігерэда, які з'ехаў у чэмпіянат Калумбіі, а таксама нарвежац Адама Дыямандэ.

З квінтэтам замежных гульцоў расстаўся «Мінск». Гарадзенскі «Нёман» і «Гомель» пазбавіліся чатырох легіянераў кожны. Па тры легіянеры пакінулі жодзінскае «Тарпеда» і наваполацкі «Нафтан», два - «Белшыну», па адным - салігорскі "Шахцёр" і берасцейскае «Дынама».

Масавы ад'езд замежных гульцоў спартыўныя аналітыкі звязваюць з рэзкім пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў Беларусі і лімітам на легіянераў, які зрабіўся больш жорсткімі. У новым сезоне замест пяці раней дазволеных замежных гульцоў на поле змогуць знаходзіцца толькі чатыры.

У той жа час замежнікі, якія згулялі ў палове матчаў за сваю нацыянальную зборную на працягу каляндарнага года, які папярэднічаў падпісанню кантракту, легіянерамі лічыцца не будуць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках