4 траўня 2024, Субота, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвешчаныя намінанты кінапрэміі «Оскар»

Абвешчаныя намінанты кінапрэміі «Оскар»

У ЗША абвясцілі намінантаў на «Оскар» ва ўсіх 24 катэгорыях.

Імёны прэтэндэнтаў назвалі рэжысёры Джэй Джэй Абрамс і Альфонса Куарон, акцёр Крыс Пайн і прэзідэнт Амерыканскай кінаакадэміі Шэрыл Бун-Айзекс. Цырымонія прайшла ў Тэатры Сэмюэля Голдуіна ў Бэвэрлі-Хілз (Лос-Анджэлес). Поўны спіс апублікаваны на афіцыйным сайце прэміі.

Расейскі «Левіяфан» вылучаны на прэмію ў катэгорыі «Лепшы фільм на замежнай мове».

Lenta.ru прыводзіць спіс намінантаў на "Оскар" у асноўных групах.

Катэгорыя «Лепшы фільм»:

«Бёрдмэн»
«Амерыканскі снайпер»
«Малалецтва»
«Гатэль «Гранд Будапешт»
«Гульня ў імітацыю»
«Сельма»
«Тэорыя ўсяго»
«Апантанасць»

Катэгорыя «Лепшы рэжысёр»:

Алехандра Гансалес Іньярыту («Бёрдмэн»)
Рычард Лінклейтэр («Малалецтва»)
Бенэт Мілер («Паляўнічы на ліс»)
Уэс Андэрсан («Гатэль «Гранд-Будапешт»)
Мартэна Цільдума («Гульня ў імітацыю»)

Катэгорыя «Лепшая жаночая роля»:

Марыён Каціяр («Два дні, адна ноч»)
Фелісіці Джонс («Тэорыя ўсяго»)
Джуліанна Мур («Усё яшчэ Эліс»)
Розамунд Пайк («Зніклая»)
Рыз Уізерспун («Дзікая»)

Катэгорыя «Лепшая мужчынская роля»:

Стыў Карэл («Паляўнічы на ліс»)
Брэдлі Купер («Амерыканскі снайпер»)
Бенедыкт Камбербэтч («Гульня ў імітацыю»)
Майкл Кітан («Бёрдмэн»)
Эдзі Рэдмэйн ("Тэорыя ўсяго»)

87-я цырымонія ўручэння прэмій Амерыканскай кінаакадэміі адбудзецца 22 лютага 2015 года ў Лос-Анджэлесе. Вядучым стане акцёр Ніл Патрык Харыс.

Ужо вядома, што ганаровыя «Оскары» атрымаюць японскі аніматар Хаяо Міядзакі і ірландская акцёрка і спявачка Морын О'Хара. Акрамя таго, узнагароду імя Джына Хершалта за выдатны ўклад у справу гуманізму дадуць амерыканскаму спеваку і акцёру Гары Белафонтэ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках