8 траўня 2024, Серада, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна абвінаваціла «Лукойл» у фінансаванні тэрарызму

4
Украіна абвінаваціла «Лукойл» у фінансаванні тэрарызму

Расейская кампанія «Лукойл» арганізавала кантрабанду паліва праз Беларусь.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце СБУ.

Крымінальная справа распачатая паводле факта фінансавання тэрарызму прадпрыемствамі, якія ўваходзяць у групы кампаній «Лукойл» і ВЕТЭК.

«Служба бяспекі Украіны праводзіць дакументаванне грубага парушэння суб'ектамі гаспадарання, якія ўваходзяць у групы кампаній ЛУКОЙЛ і ВЕТЭК, патрабаванняў дзеючага заканадаўства падчас імпарту нафтапрадуктаў з наступнай іх рэалізацыяй на тэрыторыі Украіны і выкарыстанне атрыманых сродкаў для фінансавання тэрарыстычных і незаконна створаных так званых ДНР і ЛНР», - гаворыцца ў паведамленні.

Падчас расследавання было высветлена, што на працягу 2013-2014 гадоў службовымі асобамі «Лукойлу» праз марскія тэрміналы Феадосіі, Херсона, Ізмаіла, Мікалаева і Адэсы, а таксама праз пункты пропуску на заходняй мяжы Украіны і праз мяжу з Беларуссю па-за мытным кантролем з выкарыстаннем падкантрольных суб'ектаў гаспадарання (ААТ «Лукойл», «Лукойл-Украіна», Адэскі нафтаперапрацоўчы завод, ТАА «Першая паліўная кампанія» і іншыя) былі арганізаваныя кантрабанда і рэалізацыя больш за 2 млн т нафтапрадуктаў на агульную суму блізу $2 млрд.

Пры гэтым украінскія органы бяспекі мяркуюць, што «незаконна атрыманыя даходы пад прыкрыццём фіктыўных дамоваў пералічваліся на рахункі падкантрольных прадпрыемстваў», а ў далейшым «атрыманыя злачынным шляхам сродкі накіроўваліся на фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці так званых ДНР і ЛНР».

Галоўнае следчае ўпраўленне СБУ распачало крымінальную справу паводле арт.209 і 258-5 Крымінальнага кодэкса Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках