9 траўня 2024, Чацвер, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новаму віцэ-прэм'еру Качанавай падабаюцца ідэі Тозіка

30
Новаму віцэ-прэм'еру Качанавай падабаюцца ідэі Тозіка

Ініцыятыва выганяць дзяцей з дзіцячых садоў «за прагулы» абурыла грамадзян.

Заўважым, што гэта ідэя не новая і належыць былому віцэ-прэм'еру Анатолю Тозіку, паведамляе «Радыё Свабода».

Віцэ-прэм'ер Беларусі Наталля Качанава заявіла на днях, што ўважае за няправільную сітуацыю, калі бацькі не водзяць сваіх дзяцей у дзіцячы сад без важкіх прычын. Пры гэтым Качанава сказала, што гэта пытанне патрабуе развязання «матэрыяльным рычагом», альбо варта і зусім пазбаўляць такую сям'ю месца ў дзіцячым садзе.

Нагадаем, раней з такой ідэяй выступаў былы віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік.

Маладая мама з Берасця Алена кажа, што гэтая ініцыятыва віцэ-прэм'ера Наталлі Качанавай яе проста абурыла:

«Паглядзіце на маю сітуацыю - я два дні працую, два дні дома. За садок плаціць - каля 500 тысяч. Калі я на выходным, то часта пакідаю дзіця дома. Такім чынам я эканомлю пэўную суму з аплаты за садок. Акрамя таго, я ведаю, што калі маё дзіця не пойдзе ў садок, то не прынясе адтуль розныя болькі, соплі і ўсё такое. Я мяркую, што гэта лепш для яго здароўя», - кажа яна.

Пры гэтым Алена кажа, што ў працоўныя дні ёй пакінуць дзіця няма з кім. Алена перакананая, што нельга вызначаць за бацькоў, калі ім весці дзіцяці ў садок, а калі самім за ім даглядаць.

Кіраўнік Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі ўспамінае, што гэта ідэя не новая і выказваў яе яшчэ былы віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік.

«Мы ў свой час прынялі жорсткую заяву з гэтай нагоды. Бо гэта чыстая дыскрымінацыя, што забароненая заканадаўствам і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь», - кажа ён.

Ігар Маслоўскі раіць Наталлі Качанавай заняцца пошукам сродкаў на будоўлю новых школ і садкоў, «а не палохаць бацькоў сваімі заявамі».

Негатыўна да ідэі Наталлі Качанавай паставіўся і былы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Берасцейскага аблвыканкама Мікалай Коўш.

«Гэта ўсё звёны аднаго ланцуга - зрабіць так, каб чалавек быў у ланцугах. На працы, на адпачынку, ва ўстанове адукацыі, медыцыны ... Аб віцэ-прэм'еры Тозік нават «прэзідэнт» неяк сказаў - «як ляпне што...». Гэта працяг той, не вельмі разумнай, палітыкі. З дзіцячымі садкамі вельмі-вельмі вялікія праблемы: месцаў не хапае, часта далёка ад дома, напаўняльнасць... Шмат праблем. Але новая віцэ-прэм'ер не з таго боку за тую праблему ўзялася. Усё гэта накіравана на тое, каб зэканоміць на сістэме адукацыі».

Мікалай Коўш мяркуе, што эканоміць трэба на будаўніцтве непатрэбных для адукацыі будынкаў, на скарачэнні апарата чыноўнікаў, а не на будаўніцтве дзіцячых садкоў, або пазбаўленні месцаў у садках.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках