9 траўня 2024, Чацвер, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Уручча хочуць падаць у суд на «Трайпл»

8
Жыхары Уручча хочуць падаць у суд на «Трайпл»

Грамадскае абмеркаванне забудовы раёна скончылася скандалам.

Жыхары мікрараёна Уручча могуць падаць пазоў на кампанію Юрыя Чыжа «Трайпл» за незаконную высечку дрэў на тэрыторыі былога вайсковага гарадка, забудовай тэрыторыі якога займаецца арганізацыя, піша by.tribuna.com са спасылкай на tut.by.

Згодна з планам, пабудаваць у мікрараёне павінны новае жыллё, шматузроўневыя паркоўкі, аўтасалон, паліклініку, дзіцячыя сады, школы, гіпермаркет, спартыўную пляцоўку і многае іншае.

Падчас грамадскага абмеркавання мясцовыя жыхары засталіся незадаволеныя зменамі, якія ўнеслі ў першапачатковы праект. Грамадскае абмеркаванне скончылася практычна скандалам: мясцовыя жыхары прапанавалі прадстаўнікам адміністрацыі Першамайскага раёна вярнуцца да абмеркавання толькі тады, калі ініцыятыўная група жыхароў уважліва вывучыць праект і складзе спіс сваіх прапаноў.

У сваіх прапановах мясцовыя жыхары шмат увагі надалі адной з галоўных, на іх думку, праблем - высечцы дрэў у мікрараёне.

- Мы ведаем пра ўказ Лукашэнкі №337 аб выдзяленні кампаніі «Трайпл» участкаў зямлі з дазволам высякаць драўняна-хмызняковую расліннасць. Але на самай справе той лес, які знаходзіцца ў мястэчку, адносіцца да лясоў першай катэгорыі абароненасці, суцэльная высечка якіх забароненая паводле заканадаўства. Таму забудоўшчык проста пад шумок таго, што людзі не разбіраюцца і не ведаюць розніцы паміж драўняна-хмызняковай расліннасцю і лесам першай катэгорыі абароненасці, паволі ўжо пачаў высякаць гэты лес. Цяпер мы з юрыстамі рыхтуем дакументы, аж да пазову ў суд, - заявіў на сустрэчы адзін з жыхароў мікрараёна.

Нагадаем, раней планавалася, што ў гэтым мікрараёне будзе пабудаваны футбольны стадыён. Пазней кіраўніцтва «Дынама» ад ідэі будаўніцтва стадыёна адмовілася.

Фота: onliner.by

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках