8 траўня 2024, Серада, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканец выйграў у карты паўтара мільёна даляраў

2
Амерыканец выйграў у карты паўтара мільёна даляраў

Новым чэмпіёнам галоўнай падзеі карыбскай прыгоды PokerStars (PCA) стаў амерыканец Кевін Шульц.

Акрамя грандыёзнага першага прыза ($ 1.491.580) Шульц таксама атрымаў кубак PCA і гадзіннік Steel коштам € 5620 ад швейцарскага люкс-брэнда SLYDE - афіцыйнага спонсара PCA 2015, піша "Корреспондент".

26-гадовы Кевін удзельнічае ў турнірах PCA з 2006 года, аднак менавіта дзякуючы гэтай перамозе ён амаль у чатыры разы павялічыў суму сваіх прызавых за кар'еру.

"Я люблю скакаць з парашутам, але сёння я атрымаў самыя моцныя ўражанні ў жыцці! У мяне пакуль няма планаў, што зрабіць з гэтым выйгрышам... Трэба будзе добра падумаць пра ўсё і пастарацца не прамантачыць яго, як часта бывае!" - заявіў Шульц.

Перуанец Дыега Вентура (Diego Ventura) заняў другое месца. Яго прызавыя $ 860.580 сталі рэкорднымі ў турнірах для гульцоў з Перу. Дыега ўжо лічыцца лепшым онлайн-гульцом у сваёй краіне, а цяпер стаў яшчэ і лепшым у жывых турнірах. Акрамя ўдзелу ў Галоўнай падзеі, ён таксама трэніраваў каманду Перу для Кубка Амерыкі ў покеры (перуанцы занялі чацвёртае месца).

Чэнс Корнут (Chance Kornuth), прафесіянал з ЗША, узначальваў фінальную шасцёрку гульцоў у пачатку дня, але ў выніку стаў трэцім ($ 641.140).

Усяго ў Галоўнай падзеі PCA-2015 прынялі ўдзел 816 гульцоў, 119 з іх патрапілі ў прызы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках