5 траўня 2024, Нядзеля, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскую журналістку выклікаюць у міліцыю

2
Гомельскую журналістку выклікаюць у міліцыю

Афіцыйную позву ў Светлагорскі РАУС атрымала журналістка з Гомеля Ларыса Шчыракова.

Яна павінная з'явіцца ў міліцыю ў якасці сведкі 19 студзеня. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Выклік тычыцца прысутнасці журналісткі ў месцы правядзення адзіночнага пікету, які арганізаваў 25 лістапада ў Светлагорску мясцовы актывіст Юрый Ляшэнка. Тады яго затрымалі, склалі адміністрацыйны пратакол і аштрафавалі за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства.

15 студзеня Ляшэнку таксама выклікалі ў Светлагорскі РАУС «для размовы». Участковага цікавіла, ці не ўдзельнічалі прысутныя на пікеце журналісты - Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі - у мерапрыемстве. Міліцыянт высвятляў, ці не дапамагалі яны рабіць плакат для пікета і не трымалі яго ў руках.

Юрый Ляшэнка сказаў, што гэта быў адзіночны пікет, і што журналісты не ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, а толькі дапамаглі яму сесці ў аўтамабіль - праз праблемы са здароўем. Паводле вынікаў «размовы» ўчастковы склаў пратакол апытання.

Ларыса Шчыракова не выключае, што яе і Канстанціна Жукоўскага паспрабуюць прыцягнуць да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках