28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы Беларусі і Расеі што да мытаў нафты адкладаюцца

4
Перамовы Беларусі і Расеі што да мытаў нафты адкладаюцца

Афіцыйная прычына - «нявызначанасць сітуацыі на рынку нафты».

Перамовы Беларусі і Расеі што да экспартных нафтападаткаў на 2016 год могуць быць адкладзеныя праз незразумелую сітуацыю на сусветным рынку нафты. Пра гэта БелТА паведаміў намеснік міністра фінансаў Беларусі Дзмітрый Кійко.

Намеснік міністра нагадаў, што Беларусь і Расея дамовіліся працягнуць перамовы аб рэжыме перапрацоўкі нафты ў 2016 годзе ў пачатку 2015-га.

«Але з улікам нявызначанасці на сусветным нафтавым рынку, ацэнкі наступстваў для краін, думаю, гэтыя перамовы з пачатку года пяройдуць да яго першай паловы», - сказаў ён.

Дзмітрый Кійко падкрэсліў, што на гэты момант пазіцыя беларускага боку застаецца ранейшай - усе вывазныя мытныя падаткі на нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай нафты, павінны залічвацца ў бюджэт Беларусі.

Як раней паведамлялася, Беларусь штогод пералічвала ў расейскі бюджэт каля 3-4 млрд даляраў мытаў ад экспарту нафтапрадуктаў, выпрацаваных з пастаўленай бязмытна расейскай нафты. Менск дамогся права ў 2015 годзе пакінуць у сваім бюджэце 1,5 млрд даляраў вывазных экспартных мытаў на нафтапрадукты з расейскай нафты. Пазней улады Беларусі запыталі дадатковую кампенсацыю ў сувязі з правядзеннем падатковага манеўру ў Расеі, які прадугледжвае паступовае зніжэнне экспартных мытаў на нафту з перакладваннем фіскальнай нагрузкі на здабычу, гэта значыць, з павышэннем ПЗКВ на нафту. Лукашэнка ацэньваў страты Беларусі ад падатковага манеўру больш чым у 1 мільярд даляраў. У кастрычніку мінулага года бакі змаглі дамовіцца.

Усе сродкі, якія паступяць у бюджэт Беларусі ад экспартных мытаў на нафтапрадукты, плануецца накіраваць на выплату вонкавай запазычанасці. Па ёй прыйдзецца выплаціць у 2015-м годзе 3 млрд даляраў, яшчэ 1 млрд спатрэбіцца на абслугоўванне. На гэтыя мэты пойдуць паступленні ад экспартных мытаў на нафтапрадукты (у бюджэт закладзеная сума ў 1,9 млрд даляраў) і мытных падаткаў ад экспарту нафты (334,6 млн даляраў).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках