27 красавiка 2024, Субота, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анархісты пікетавалі РУУС, суд і турму

30

Актывісты анархісцкага руху правялі 16 студзеня ў Менску серыю акцый.

Акцыі праведзеныя ў знак пратэсту супраць дзеянняў праваахоўных органаў на нядаўнім канцэрце італійскага панк-гурту «Калашнікаў» у сталічным клубе «Піраты».

Пікеты прайшлі каля будынку Ленінскага РУУС, суда Ленінскага раёна і турмы на Акрэсціна.

Вечарам 10 студзеня канцэрт быў сарваны праз умяшанне АМАПа, які нібыта праводзіў аперацыю спынення распаўсюджвання наркотыкаў.

Усіх, хто прыйшоў на канцэрт, паставілі тварам да сцяны, абшукалі, затым сабралі асабістыя звесткі і знялі на камеру. Тры чалавекі былі затрыманыя. 12 студзеня ў судзе Ленінскага раёна двое з затрыманых былі асуджаныя на 10 дзён адміністрацыйнага арышту паводле арт.17.1 (дробнае хуліганства), затрыманая дзяўчына была аштрафаваная на 10 базавых велічынь.

«Гэтымі акцыямі мы хочам звярнуцца да ўсіх карных органаў. Вы спрабуеце нас запалохаць, але ў вас гэта не выходзіць. Канцэрты будуць працягвацца, людзі будуць і далей займацца пратэстнай дзейнасцю. Салідарнасць мацнейшая за страх. Наша першая сімвалічная акцыя прысвячаецца асабіста ўсім амапаўцам, якія выконвалі загад, і КДБэшнікам, якія яго аддавалі, а таксама іх дармаедам з Ленінскага РУУС, якія аказалі ім поўнае садзейнічанне», - гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце «Анархічны Чорны Крыж - Беларусь».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках