28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Эгіда» правядзе акцыю раздачы бяздомных жывёл

1
«Эгіда» правядзе акцыю раздачы бяздомных жывёл

Грамадскае аб'яднанне абароны жывёл «Эгіда» сумесна з кампаніяй Purina правядзе ў Менску дабрачынную акцыю «Давай дапаможам».

Мерапрыемства пройдзе 18 студзеня ў Менскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41) з 13 да 18 гадзін. У акцыі возьмуць удзел 100 катоў і сабак, падабраных з вуліц і падапечных валанцёраў і ГААЖ «Эгіда». Усе жывёлы прышчэпленыя і стэрылізаваныя, з ветэрынарнымі пашпартамі і даведкамі аб стане здароўя, адзначаюць арганізатары, піша БелаПАН.

У рамках акцыі ў палацы выступяць дуэт Аляксандра і Канстанцін, групы «Бульвар», Yamaya, Silence і іншыя. На мерапрыемстве таксама можна будзе ўбачыць выступ аджыліці ад Вольгі Красоўскай, атрымаць бясплатную кансультацыю кінолага і ветэрынарных лекараў клінікі «Доктар вет».

Любы жадаючы можа прынесці на акцыю ахвяраванні на ўтрыманне жывёл у прытулку ў выглядзе сухога корму, кансерваў, напаўняльнікаў для каціных прыбіральняў, амуніцыі, ляжанак для катоў і сабак і да т.п.

Людзі, якія забяруць жывёл у валанцёраў, атрымаюць падарункі і бясплатную кансультацыю ветэрынара. «Мы акажам усялякую падтрымку новым гаспадарам нашых жывёл, усё раскажам і падкажам, у любы момант акажам кансультацыйную і маральную дапамогу, - адзначылі ў «Эгідзе». - Памятаеце: забіраючы жывёлу ў нас, вы захоўваеце два жыцці. На месца ўладкаванай жывёліны мы зможам забраць яшчэ аднаго небараку з вуліцы».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках