28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары арэндных кватэр атрымліваюць пазовы аб высяленні

7
Жыхары арэндных кватэр атрымліваюць пазовы аб высяленні

Ад вымушаных пераездаў не ратуюць нават маленькія дзеці.

Арэндныя кватэры з'явіліся нядаўна: у 2012 годзе для камерцыйнага выкарыстання ўзвялі 10 тысяч квадратных метраў. Цяпер у краіне ўжо 32 тысячы такіх кватэр. Навасельцы ўсімі сіламі імкнуцца ў іх утрымацца: што можа быць найлепш асобнага кута па невысокім, у параўнанні з рынкавым, коштам? Зрэшты, ёсць і тыя, хто ў новым жыллі не збіраецца расставацца са старымі звычкамі. У Менску арандатары дзяржжылфонду ўжо атрымліваюць пазовы аб высяленні, піша «Рэспублiка».

Суд Маскоўскага раёна разгледзеў і задаволіў ужо два пазовы аб высяленні з арэндных кватэр. Прычына - запазычанасць за камунальныя паслугі і карыстанне памяшканнем. Сумы запазычанасці ўвогуле, невялікія - каля трох мільёнаў рублёў асноўнай запазычанасці ў адным выпадку і каля двух - у другім. Гэта значыць, у сярэднім па 500 тысяч рублёў у месяц. Аднак і гэтых грошай у гаспадароў жылля не знайшлося. Не ўратавалі ад высялення адну сям'ю і непаўналетнія дзеці.

«Нічым дапамагчы не можам, - разводзіць рукамі начальнік юрыдычнага аддзела Дзмітрый Мухін. - Умовы карыстання камерцыйнымі жылымі памяшканнямі некалькі адрозніваюцца ад умоў карыстання іншым дзяржаўным жыллём. Гэта за свае кватэры людзі не плацяць месяцамі і застаюцца ў іх. Для арэндных метраў дастаткова два разы пратэрмінаваць аплату жыллёва-камунальных паслуг, каб атрымаць пазоў аб скасаванні дамовы найму».

Ніхто не ставіць мэты выгнаць чалавека на вуліцу, удакладняе Дзмітрый Мухін. У жыхароў кватэр, на якіх пададзеныя пазовы, ёсць шанец усё выправіць. Нават пасля пастановы суда. Калі запазычанасць лквідуецца, суд скасоўвае завочную пастанову. ЖРЭА ў сваю чаргу адмаўляецца ад сваіх патрабаванняў.

А калі людзі шанцам не скарыстаюцца? Тады на зборы пажыткаў - тры дні. Зрэшты, такі варыянт, хутчэй, выключэнне з правілаў. Пададзеныя пазовы ў асноўным датычацца памяшканняў, пераведзеных з разраду службовых. Гэта значыць, чалавек не плаціў яшчэ за службовую кватэру, а калі яна стала камерцыйнай, па інэрцыі рабіў тое ж самае.

Тэлефаную ў ЖРЭА Заводскага раёна. Тут больш за ўсё новых арэндных дамоў. Аляксей Капусцін, начальнік юрыдычнага аддзела, удакладняе: пакуль з арэнднага жылля нікога не выселілі, але спісы нядобрасумленных арандатараў ужо ёсць. У пачатку месяца такіх было 12 чалавек. Шэсць з абавязкамі ўжо разлічыліся, астатнія павінны зрабіць гэта да 25 студзеня. Калі грошы не паступяць на рахункі разлікова-касавага цэнтра, юрысты ЖРЭА пададуць пазовы на высяленне.

Хто ж яшчэ (і за што) можа пазбавіцца арэндных кватэр? Акрамя злосных неплацельшчыкаў, тыя, хто атрымаў жыллё як службовае, а потым спыніў працоўныя дачыненні з наймальнікам. Такіх, праўда, няшмат. А вось за што не выселяць ужо сапраўды, так гэта за адміністрацыйнае правапарушэнне. Аднак гэта сур'ёзна паўплывае на ўкладанне новай дамовы. Праз пяць гадоў з праблемным жыхаром яе проста не падпішуць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках