28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія татары просяць у ААН абароны ад Расеі

8
Крымскія татары просяць у ААН абароны ад Расеі

Крымскія татары заклікалі Генеральнага сакратара ААН абараніць іх ад расейскай агрэсіі.

Удзельнікі канферэнцыі ў Сімферопалі аднагалосна прынялі рэзалюцыю да Пан Гі Муну, у якой гаворыцца аб ўшчамленне правоў крымскіх татараў расейскімі ўладамі, паведамляе «Крым. Реалии».

У прыватнасці, у тэксце звароту гаворыцца пра тое, што цягам 230 гадоў Крым падвяргаецца расейскай акупацыі. Першая была ажыццёўлена Кацярынай II у 1783 годзе, а другая акупацыя прайшла ў лютым 2014 года, сказана ў дакуменце.

"У выніку чарговага захопу Крыма, карэннае насельніцтва - крымскія татары ператварыліся ў аб'ект тэрору і фізічнага гвалту. Сярод белага дня сталі знікаць маладыя людзі, пераважна крымскататарскай нацыянальнасці, якіх пазней знаходзілі забітымі, або зусім не знаходзілі, і якія па гэты дзень лічацца прапаўшымі без вестак", - гаворыцца ў звароце.

На думку аўтараў звароту, чарговым злачынствам у дачыненні да крымскататарскага народа стала навязванне расейскага грамадзянства выкарыстоўваючы розныя маніпуляцыі (запалохванне, падман, іншае).

Указваюць аўтары звароту і на тое, што цяпер у Крыме пачалася кампанія ў пастаноўцы мужчын на воінскі ўлік. У выпадку нез'яўлення ўлады пагражаюць прыцягнуць да адказнасці, паводле расейскага заканадаўства. Аўтары звароту ўважаюць, што "асноўнай мішэнню расейскай мілітазаванай машыны з'яўляюцца маладыя крымскататарскія хлопцы - генафонд нацыі".

У сувязі з гэтым удзельнікі канферэнцыі заклікаюць Генеральнага сакратара ААН дапамагчы і просяць яго не дапусціць знішчэння крымскататарскага народа. "Абараніце нас. Не дазваляйце расейскаму ўраду забіраць нашых дзяцей у сваё войска", - гаворыцца ў змесце звароту да Генсэку ААН.

Чакаецца таксама зварот да турэцкіх і ўкраінскіх уладаў.

Нагадаем, у Сімферопалі, праходзіць усекрымская канферэнцыя Камітэта абароны правоў крымскататарскага народа, перад пачаткам якой прыбыла група невядомых асобаў, спрабуючы сарваць правядзенне мерапрыемства. Каля трох дзесяткаў чалавек з крыкамі "правакатары" паспрабавалі прарвацца ў будынак, дзе вялася рэгістрацыя ўдзельнікаў. Некалькім з іх дазволілі ўзяць удзел у мерапрыемстве. Разам з гэтым прадстаўнікі Меджліса крымскататарскага народа выклікалі паліцыю.

Пазней група людзей у спартыўных касцюмах прарвалася ў залю і напала на арганізатараў канферэнцыі.

Пасля невялікай бойкі, што зладзілі невядомыя ў спартыўных касцюмах, усекрымская канферэнцыя Камітэта ў абароне правоў крымскататарскага народа працягнула сваю працу, прыняўшы зварот да генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муну.

Як паведамляе з месца падзей карэспандэнт, група маладзёнаў, якая напала на арганізатараў канферэнцыі, пакінула залю і цяпер яны знаходзяцца на вуліцы. У залі, акрамя саміх удзельнікаў канферэнцыі і супрацоўнікаў паліцыі, знаходзяцца людзі ў цывільным, як мяркуецца, супрацоўнікі ФСБ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках