28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска Бельгіі будзе патруляваць вуліцы гарадоў

Войска Бельгіі будзе патруляваць вуліцы гарадоў

Узброеныя жаўнеры ў рамках барацьбы з тэрарызмам будуць патруляваць вуліцы гарадоў ва ўсёй Бельгіі.

Пра гэта паведамляе AP, піша "Еўрапейская праўда".

Як адзначаецца, упершыню за 30 гадоў улады краіны будуць выкарыстоўваць войска для ўзмацнення паліцыі.

У інтэрв'ю ў суботу міністр абароны Бельгіі Стывен Вандэпут заявіў, што жаўнеры могуць быць выкарыстаныя для абароны пэўных пасольстваў і некаторых будынкаў у габрэйскім квартале Антвэрпэну.

Акрамя таго, як паведамляе бельгійскае выданне Le Soir, у Брусэлі пад узмоцненую ахову войска быў ўзяты Габрэйскі музей. У прыватнасці, ля яго было выстаўлена шэсць жаўнераў.

У той жа час, як адзначае выданне, цягам суботы ў Брусэлі і Антвэрпэне будуць выкарыстаныя 300 вайскоўцаў. Яны будуць працаваць пад кіраўніцтвам мясцовай паліцыі.

Нагадаем, у Бельгіі прайшла маштабная аперацыя супраць сеткі ісламісцкіх экстрэмістаў, якія рыхтавалі тэракты. У горадзе Вэрв'е паблізу Льежа ў сутычцы з паліцыяй былі забітыя два тэрарысты, як мяркуецца, якія ваявалі ў Сірыі на баку джыхадзістаў.

Узровень тэрарыстычнай пагрозы ў краіне узняты да трох па чатырохбальнай шкале.

AP Photo/Virginia Mayo

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках