28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЧС у гандболе: Беларусь прайграла Славеніі

1
ЧС у гандболе: Беларусь прайграла Славеніі

Другую паразу запар пацярпела мужчынская нацыянальная зборная Беларусі ў гандболе на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Катары.

17 студзеня ў другім туры групавога этапу зборная Беларусі саступіла камандзе Славеніі - 29:34 (08:17), піша БелаПАН.

У беларусаў мячы закідвалі Дзяніс Рутэнка (6), Максім Бабічаў (5), Барыс Пухоўскі, Сяргей Рутэнка (па 4), Максім Баранаў, Міхаіл Нежура, Аляксандр Цітоў, Сяргей Шыловіч, Вячаслаў Шумак (па 2), Кірыл Князеў, Дзмітрый Нікуленкаў (па 1).

Браму беларускай зборнай абаранялі Віталь Чарапенька і Іван Мацкевіч.

Зборную Славеніі ўзначальвае Барыс Дэніч, раней трэніраваў менскае «Дынама». У складзе славенцаў гуляе абаронца Берасцейскага гандбольнага клуба імя. Мяшкова Давід Шпілер.

Лідэр зборнай Беларусі Сяргей Рутэнка пяць гадоў сваёй спартыўнай кар'еры гуляў у чэмпіянаце Славеніі, набыў грамадзянства гэтай краіны і абараняў колеры яе сцяга ў складзе зборнай, у тым ліку на Алімпіядзе-2004 у Афінах і на чэмпіянаце Еўропы 2006 года. У 2010 годзе Рутэнка-старэйшы зноў стаў грамадзянінам Беларусі.

У паралельным матчы групы А зборная Гішпаніі абгуляла каманду Бразіліі - 29:27. Сёння адбудзецца яшчэ адзін матч - Чылі - Катар.

У першым матчы на чэмпіянаце свету беларусы прайгралі гішпанцам - 33:38.

Становішча каманд у групе А: Славенія - 4 балы (2 матчы; розніца мячоў 70-52), Гішпанія - 4 (2; 67-60), Катар - 2 (1; 28-23), Бразілія - 0 (2; 50 -57), Беларусь - 0 (2; 62-72), Чылі - 0 (1; 23-36).

Наступны матч зборная Беларусі правядзе 19 студзеня супраць Бразіліі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках