28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадаркоўскі: Я хачу змяніць уладу ў Расеі без рэвалюцыі

13
Хадаркоўскі: Я хачу змяніць уладу ў Расеі без рэвалюцыі

Ручное кіраванне Расеяй - адно з галоўных уразлівых месцаў рэжыму Уладзіміра Пуціна.

На думку бізнэсоўца і былога зняволенага Міхаіла Хадаркоўскага, менавіта праз гэта адбыўся рэкордны абвал рубля ў «чорны аўторак» 16 снежня: Пуцін быў заняты Украінай, і яму не змаглі своечасова датэлефанавацца, каб атрымаць санкцыю на выкарыстанне грошай Цэнтрабанка для стабілізацыі рынку. Пра гэта Хадаркоўскі заявіў у інтэрв'ю CNN.

Падчас таргоў 16 снежня 2014 г. курс еўра перавысіў адзнаку 100 рублёў, а даляр падняўся вышэй 80 рублёў. 14 студзеня было абвешчана, што абставіны абвалу рубля будуць расследаваць ФСБ і Генпракуратура, піша NEWSru.com.

У інтэрв'ю Хадаркоўскі так патлумачыў падобную дынаміку: «Для таго, каб задзейнічаць рэзервы Цэнтральнага банка, патрэбна была асабістая каманда Пуціна. А старшыня Цэнтральнага банка не магла звязацца з Пуціным, таму што Пуцін быў заняты іншымі праблемамі. І на дзень курс праваліўся. Потым яго выцягнулі, але для краіны гэта быў шок ... Старшыня цэнтральнага банка - гэта не вельмі высока, а Пуцін - гэта вельмі высока. Вось гэтая стыкоўка, ну, я не ведаю, гадзін 12 яна ішла. Гэта дастатковы час, каб біржа паспела абваліцца».

Падобная зарэгуляванасць можа пашкодзіць Расеі ў будучыні, уважае і нават спадзяецца Хадаркоўскі. «У рэжыму, які стварыў Пуцін, ёсць адна арганічная праблема. Ён не можа кіраваць некалькімі крызісамі адначасова. Ён можа спраўляцца з адным крызісам практычна любой магутнасці, паколькі ў яго ў руках значная частка расейскага патэнцыялу. Калі крызісаў становіцца два, а цяпер іх два - Украіна і ўнутраныя праблемы з эканомікай - ён пачынае правальвацца... Калі будзе трэці крызіс, сістэма наогул не зможа кіравацца».

Таксама Хадаркоўскі выступіў за мяккую змену рэжыму ў Расеі. Ён адказаў на пытанне Аманпур аб «гарантыях» бяспечнага выезду з краіны для Уладзіміра Пуціна: «Калі б у мяне была такая магчымасць, я б зрабіў усё, каб змена рэжыму адбылася гранічна мякка. Таму што я мяркую, што не варта марнаваць чалавечыя жыцці на, увогуле, нармальную працэдуру змены палітычнай улады ў краіне. Мы выдатна разумеем, што ў нейкі момант сітуацыя можа падарвацца і ніхто не можа даць ніякіх гарантый, проста фізічна не можа».

На думку Хадаркоўскага, Пуціну спатрэбяцца дадатковыя намаганні для ўзняцця рэйтынгу да 2018 года, калі ў Расеі павінны прайсці чарговыя прэзідэнцкія выбары. «Рэйтынг Пуціна пачаў падаць. 15 гадоў - гэта тыповы палітычны цыкл у Расеі. Пуцін пачынае губляць рэйтынг, у асноўным за кошт таго, што ягонае асяроддзе бязмежна крадзе. Менавіта таму, я ў гэтым цалкам упэўнены, і была прынятая пастанова аб анэксіі Крыма - для таго, каб адцягнуць увагу. Трэба прызнаць, што гэта яму ўдалося, - заявіў палітык. - Падзеі ў Крыме адбыліся занадта рана. Яму будзе патрэбен рэйтынг да 2018 года. Яму трэба штосьці даць людзям, таму што з эканомікай ўсё добра не будзе».

19 снежня 2013 пасля штогадовай вялікай прэс-канферэнцыі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, адказваючы на пытанне, ці будзе амніставаны Міхаіл Хадаркоўскі, нечакана заявіў, што той падаў прашэнне аб памілаванні, якое будзе задаволена: «Панёс сур'ёзнае пакаранне. Ён спасылаецца на акалічнасці гуманітарнага характару, ў яго хворая маці. Я мяркую, што, маючы на ўвазе ўсе гэтыя абставіны, можна прыняць пастанову, адпаведна, і бліжэйшым часам будзе падпісаны ўказ аб ягоным памілаванні».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках