2 траўня 2024, Чацвер, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэянтэй Уайлдэр заваяваў тытул чэмпіёна свету ў боксе

Дэянтэй Уайлдэр заваяваў тытул чэмпіёна свету ў боксе

Амерыканскі баксёр Дэянтэй Уайлдэр перамог канадца Бермейна Сціверна і заваяваў пояс чэмпіёна свету ў версіі WBC у цяжкай вазе.

Тытульны паядынак адбыўся ў Лас-Вегасе. Баксёры правялі на рынгу ўсе 12 раундаў. 29-гадовы амерыканец, які лічыўся фаварытам бою, перамог 36-гадовага суперніка аднагалосным судзейскім рашэннем: 118-109, 119-108, 120-107, піша Lenta.ru.

Перамогшы, Дэянтэй Уайлдэр адабраў у Бермейна Сціверна чэмпіёнскі пояс WBC - адзін з самых прэстыжных тытулаў у цяжкай вазе. Дзякуючы гэтаму Дэянтэй атрымаў права на бой за званне абсалютнага чэмпіёна свету ў боксе з уладальнікам паясоў у версіях WBA, WBO, IBO і IBF Уладзімірам Клічко.

Амерыканскі цяжкавагавік упершыню ў кар'еры перамог судзейскім рашэннем. З гэтага часу ў актыве Уайлдэра 33 перамогі (32 - накаўтам) у 33 баях. Сціверн пацярпеў другую паразу на прафесійным рынгу пры 24 перамогах і адной нічыёй у 27 паядынках.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках