2 траўня 2024, Чацвер, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух трамваяў да вакзала ў Менску ператнуць

5
Рух трамваяў да вакзала ў Менску ператнуць

1 лютага часова закрываецца трамвайны рух да чыгуначнага вакзалу Менска.

Пра гэта паведамілі ў "Мінсктрансе", піша БелаПАН.

На перыяд выканання работ пераносу інжынерных сетак у сувязі з будаўніцтвам 3-й лініі метрапалітэну і закрыццём трамвайнага руху на вул.Ульянаўскай і Бабруйскай да заканчэння работ (прыкладна 10 чэрвеня 2015 года) касуюцца трамвайныя маршруты №№ 1, 2, 4, 7, гаворыцца ў паведамленні.

У мэтах кампенсацыі знятага трамвайнага руху арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту № 901 ДС"Дружная" - "З.Бядулі" з рухам па вул.Талстога, пл.Мяснікова, Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі.

Адначасова будзе прадугледжанае істотнае павелічэнне колькасці транспарту на трамвайных маршрутах №№ 3, 6, 11. Трамвай № 11 будзе ездзіць штодня і поўны дзень.

"Мінсктранс" просіць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні набыцця праязных білетаў.

Таксама 1 лютага "ў сувязі з нязначнай колькасцю пасажыраў на адцінку ад вул.Раманаўская Слабада да опернага тэатра, а таксама з мэтай падвышэння рэгулярнасці руху за кошт выключэння адцінкаў, якія характарызуюцца складаным дарожным становішчам", аднаўляецца маршрут руху аўтобуса № 65 з рухам ад ДС"Лошыца -2" да вуліцы Гарадскі Вал (прыпынак "Праспект Незалежнасці").

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках