2 траўня 2024, Чацвер, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надвор'е на панядзелак: насуперак народным прыкметам

1
Надвор'е на панядзелак: насуперак народным прыкметам

«Вадохрышчанскіх маразоў» сёлета не будзе.

Нават надзвычай цёплая зіма 2013/2014 гадоў не здрадзіла народным традыцыям: на 19 студзеня беларускія сіноптыкі прагназавалі паніжэнне тэмпературы паветра да -22 градусаў. А вось у 2015-м не чакаецца нічога такоўскага: калі «мінус», то вельмі слабы, ды і то далёка не ўсюды. На тэрыторыі краіны ў панядзелак, 19 студзеня, захаваецца хмарнае з прасвятленнямі надвор'е. Вецер няўстойлівы і слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да -6 градусаў, удзень будзе ад -2 да +3 градусаў, паведамляе «Інтэрфакс».

У абласных цэнтрах чакаецца наступнае надвор'е.

Мінск - хмарна з прасвятленнямі, без істотных ападкаў, уночы і раніцай слабы туман, на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра -1...+ 1 градус.

Берасце - хмарна з прасвятленнямі, без істотных ападкаў, уночы і раніцай слабы туман, на асобных дзялянках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра + 1...+ 3 градусы.

Віцебск - хмарна з прасвятленнямі, без істотных ападкаў, уночы і раніцай слабы туман, на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра 0... -2 градуса.

Гомель - хмарна, удзень з прасвятлннямі, часам ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд, на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра 0...+ 2 градусы.

Гародня - хмарна з прасвятленнямі, без істотных ападкаў, уночы і раніцай слабы туман, на асобных дзялянках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра -1...+ 1 градус.

Магілёў - хмарна з прасвятленнямі без істотных ападкаў, уночы і раніцай слабы туман, на асобных дзялянках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра -1...+ 1 градус.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках