2 траўня 2024, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі паліцэйскі стаў зоркай YouTube дзякуючы песні Тэйлар Свіфт

5

Новай зоркай стаў паліцэйскі з штата Дэлавэр, які зладзіў імправізаваны канцэрт проста за стырном службовага аўтамабіля.

Талент спевака майстар-капрала паліцыі Джэфа Дэвіса належным чынам ацанілі інтэрнэт-карыстальнікі з усяго свету. Смешнае відэа, дзе ён спявае і крыўляецца пад вядомы хіт Тэйлар Свіфт Shake It Off, за дзень паглядзелі больш за 400 тысяч чалавек, піша bloknot.ru.

Варта адзначыць, што інтэрнэт-ролік заўважыла, і кіраўніцтва Дэвіса. Паліцэйскага пахвалілі за яго станоўчы настрой падчас працы.

- Мы спецыяльна ўсталявалі відэакамеры ў працоўных аўтамабілях нашых падначаленых, каб у выніку паказаць працу паліцэйскіх знутры. Нашая мэта - разбурыць негатыўнае ўспрыманне праваахоўных органаў. Людзі, як правіла, глядзяць на нас, як на робатаў у форме з пісталетам на поясе, - сказаў капрал паліцыі Марк Хофман.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках