2 траўня 2024, Чацвер, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Баранавічаў патрабуюць захаваць беларускамоўны клас

23
Жыхары Баранавічаў патрабуюць захаваць беларускамоўны клас

Бацькі вучаніц былога беларускамоўнага класа ў Баранавічах накіравалі зварот генеральнаму пракурору Беларусі.

У ім адзначаецца, што Баранавіцкі гарвыканкам, адміністрацыя гімназіі №4, Берасцейскі аблвыканкам, Мінадукацыі адмовілі ім у рэалізацыі права на адукацыю сваіх дзяцей на дзяржаўнай беларускай мове, прадугледжанага заканадаўствам і міжнароднымі нормамі, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

У 2010 годзе быў арганізаваны беларускамоўны клас у СШ №14 Баранавічаў з трох чалавек. Чатыры гады дзеці вывучалі ўсе дысцыпліны на беларускай мове, згодна з усімі нарматыўнымі актамі, прынятымі ў Беларусі у галіне адукацыі, і прававымі нормамі. У чэрвені 2014 года дзеці (дзве з трох дзяўчатак) - Аліса Філіпчык і Ядзвіга Малашчанка, паступілі ў гімназію №4, як і планавалася раней, каб прадоўжыць навучанне на беларускай мове на больш высокім узроўні. Аднак гэтага не адбылося, нягледзячы на тое, што артыкул 50 Канстытуцыі, а таксама артыкул 17 аб роўнасці дзвюх дзяржаўных моў і Кодэкс Беларусі аб адукацыі гарантуюць права выбару мовы адукацыі ў кожнай навучальнай установе краіны.

Аўтары звароту абураюцца тым, што амаль 6 месяцаў яны павінны працягваць змаганне з чыноўнікамі. Бацькі пішуць, што мелі пэўныя надзеі на Міністэрства адукацыі, але час ідзе, а ніякіх зрухаў пасля адказу ад іх няма. Таццяна і Алег Малашчанкі, Антаніна і Васіль Філіпчыкі ўспрымаюць такія дзеянні ўлад як абражальныя.

Яны дадаюць, што ўсе роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў, як запісана ў арт.22 Канстытуцыі.

Аўтары звароту просяць генеральнага пракурора абараніць іхныя законныя правы на навучанне па-беларуску і пакараць парушальнікаў закона.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках