4 траўня 2024, Субота, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністры ЕЗ абмяркуюць перагляд стасункаў з Расеяй

3
Міністры ЕЗ абмяркуюць перагляд стасункаў з Расеяй

Міністры замежных спраў Еўразвязу сустрэнуцца сёння ў Брусэлі, каб абмеркаваць напад баевікоў у Францыі.

Чакаецца, што тэмай сустрэчы таксама будзе адказ на тэрарыстычную пагрозу і паляпшэнне ўзаемадзеяння ў пытаннях бяспекі, паведамляе BBC.

На парадку дня таксама будзе перагляд пазіцыі ЕЗ у дачыненні да Расеі. У дакуменце, падрыхтаваным вярхоўнай прадстаўніцай ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні, прапануецца паступова аднавіць узаемадзеянне з Масквой па шэрагу пытанняў, у тым ліку Сірыі, Іраку і барацьбе з "Ісламскай дзяржавай".

У дакуменце прапануецца падзяляць "санкцыі, звязаныя з Крымам, і санкцыі, звязаныя з дэстабілізацыяй на ўсходзе Украіны". Чакаецца, што такая тактыка можа апынуцца непрымальнай для некаторых дзяржаў-сябраў ЕЗ, якія могуць палічыць яе свайго роду маўклівай згодай з анэксіяй Крыма ў 2014 годзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках