4 траўня 2024, Субота, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці варта беларусам мяняць еўра на даляры?

14
Ці варта беларусам мяняць еўра на даляры?

Курс еўра ўпершыню з лістапада 2003 года апусціўся да 1,14 даляра. З чым гэта звязана?

- У ЗША расце валавы ўнутраны прадукт, зніжаецца беспрацоўе. А ў краінах еўразоны - карціна абсалютна супрацьлеглая. Таму еўрапейская валюта і падае ў дачыненні да амерыканскай, - адзначае фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра Альпары ў Менску Вадзім Іосуб.

З ягоных слоў, у Еўразвязе інфляцыя знаходзіцца на ўзроўні трохі вышэй за нуль, а ў асобных краінах назіраецца дэфляцыя, піша «Заўтра тваёй краіны».

- Вось чаму ў Злучаных Штатах чакаецца рост адсоткавых ставак, а ў ЕЗ - зніжэнне. Гэта - асноўная фундаментальная прычына, чаму даляр умацаваў пазіцыі ў дачыненні да еўра, - падкрэслівае эксперт.

Ён нагадвае, што зніжэнне еўрапейскай валюты да амерыканскай пачалося ў траўні 2014 года, калі курс быў 1,40 даляра за еўра.

- Бліжэйшым часам гэтыя фундаментальныя прычыны не змяняюцца, таму можна чакаць далейшага зніжэння еўра. Многія эксперты прадракаюць курс адзін еўра да даляра і нават менш, - прагназуе аналітык.

- Што рабіць беларусам, якія захоўваюць свае зберажэнні ў еўрапейскай валюце?

- Хутчэй за ўсё, асноўную частку зніжэння еўра ўжо прайшоў. Таму цяпер хадзіць і мяняць еўрапейскую валюту на даляры вялікага сэнсу няма. Раю, падзяліць зберажэнні на даляры і еўра і не спрабаваць моцна спекуляваць на ваганнях гэтых двух валют.

- А як будзе развівацца сітуацыя з расейскім рублём?

- Як вядома расейскі рубель слабее па двух асноўных прычынах: праз санкцыі і контрсанкцый, а таксама праз падзення коштаў нафты. Бліжэйшым часам гэтыя фундаментальныя фактары дзейнічаць не перастануць і зніжэнне расейскага рубля да даляра прадоўжыцца.

- Чаму на апошніх двух сесіях таргоў на БВФБ умацаваўся беларускі рубель?

- Прапанова перавысіла попыт. У мінулы чацвер і пятніцу жадаючых прадаць валюту на біржы было больш, чым пакупнікоў. У выніку на таргах курсы еўра, даляра і расейскага рубля знізіліся. Але гэта адбылося, хутчэй за ўсё, дзякуючы збегу абставінаў. Магчыма, хтосьці прадаваў валюту напярэдадні падатковага перыяду або нейкае прадпрыемства атрымала вялікую валютную выручку, палову якой прыйшлося ў абавязковым парадку прадаць.

Так што, бліжэйшым часам мы наўрад ці будзем назіраць устойлівую тэндэнцыю ўмацавання беларускага рубля.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках