4 траўня 2024, Субота, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Польшчы Эва Копач прыбыла ў Кіеў

Прэм'ер Польшчы Эва Копач прыбыла ў Кіеў

Эва Копач прыехала ва Украіну разам з міністрамі ўрада Польшчы.

Пра гэта паведамляе Інфармацыйны цэнтр урада (CIR) Польшчы, піша "Карэспандэнт".

"Мэтай візіту будзе стварэнне новай дынамікі ў двухбаковых стасунках", - інфармуе CIR.

Эву Копач будуць суправаджаць міністры фінансаў, культуры і нацыянальнай спадчыны, інфраструктуры і развіцця, навукі і вышэйшай адукацыі, нацыянальнай адукацыі, а таксама намеснікі міністраў замежных спраў, эканомікі і нацыянальнай абароны.

А 11:40 паводле кіеўскага часу Эва Копач усклала кветкі да месца памяці герояў Нябеснай сотні. У 12 гадзін яна сустрэлася з прэм'ер-міністрам Арсенем Яцэнюком, а ў 13 - з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.

У 14 гадзін пачнецца пленарная сесія чальцоў урадаў абедзвюх краін, а ў 15:15 у Кабінеце Міністраў плануецца сумесная прэс-канферэнцыя Яцэнюка і Копач.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках