4 траўня 2024, Субота, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч: Міліцыя - орган карны

75
Шуневіч: Міліцыя - орган карны

Кіраўнік МУС заявіў, што міліцыя гатовая змагацца з «дармаедамі».

Пра гэта журналістам 19 студзеня заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, каментуючы меры ў барацьбе з «дармаедамі», паведамляе БелТА.

«Я не памылюся, калі скажу, што сёння Міністэрства ўнутраных спраў з'яўляецца адным з самых эфектыўных інструментаў дзяржавы ў барацьбе з такой негатыўнай з'явай, як сацыяльнае ўтрыманства. Хоць мясцовыя органы ўлады, адпаведныя камісіі валодаюць не меншымі паўнамоцтвамі. І мы працуем разам з імі. Таму што, як паказвае практыка, сур'ёзных вынікаў можна дамагчыся толькі сумеснымі намаганнямі», - сказаў міністр, які ўзяў удзел у выніковай калегіі УУС Віцебскага аблвыканкама.

Шуневіч адзначыў, што ў арсенале МУС пераважна непапулярныя інструменты, паколькі міліцыя - орган, які закліканы забяспечваць правапарадак і бяспеку, і ў першую чаргу орган карны. А сацыяльнае ўтрыманства «часцяком мяжуе з сацыяльна-бытавымі, медыцынскімі пытаннямі, рэабілітацыяй у грамадстве людзей, якія страцілі сацыяльныя сувязі».

Органы ўнутраных спраў у гэтым плане займаліся і працягваюць займацца пытаннямі прафілактыкі, падкрэсліў Ігар Шуневіч.

«Цяпер жа мы атрымаем інструмент, з якім зможам больш эфектыўна выконваць гэтыя функцыі», - сказаў міністр.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках