4 траўня 2024, Субота, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі міністр: Мы хочам даць Украіне выразны сігнал аб падтрымцы рэформаў

2
Польскі міністр: Мы хочам даць Украіне выразны сігнал аб падтрымцы рэформаў

Падтрымка рэформаў ва Украіне стане галоўнай тэмай візіту прэм'ер-міністра Польшчы Эвы Копач у Кіеў.

Яна сустрэнецца з кіраўніком урада краіны Арсенем Яцэнюком і прэзідэнтам Пятром Парашэнкам. Разам з Эвай Копач у Кіеў ляціць некалькі міністраў, паведамляе Polskie radio (пераклад - charter97.org).

Гэта першы візіт кіраўніка польскага ўрада ва Украіну за тры з паловай гады. У красавіку 2011 года прэм'ер Дональд Туск наведаў Кіеў і сустрэўся з тагачасным прэм'ерам Мікалаем Азаравым і прэзідэнтам Віктарам Януковічам.

Разам з Эвай Копач у Кіеў прыбылі міністр фінансаў Матэуш Шчурэк, міністр адукацыі Яна Клузік-Расткоўска, міністр навукі і вышэйшай адукацыі Лена Калярска-Бабіньскі, міністр культуры Малгажата Аміляноўска, інфраструктуры і развіцця Марыя Васяк, а таксама прадстаўнікі ведамстваў: эканомікі і нацыянальнай абароны.

- Перш за ўсё для нас важна актывізаваць усе форумы білатэральнага супрацоўніцтва. Мы хочам таксама даць зразумелы сігнал, што будзем вельмі канкрэтна падтрымліваць рэформы ва Украіне. Перш за ўсё будзем дапамагаць украінцам экспэртызай і ведамі, якія тычацца трансфармацыі ў розных сферах - ад эканамічных пытанняў, да рэформы мясцовага самакіравання, стварэння незалежных інстытутаў, такіх як установа абароны кансумента, антыкарупцыйнае бюро - сказаў міністр у справах Еўропы Рафал Тжаскоўскі.

Акрамя таго, перамовы будуць тычыцца супрацоўніцтва ў сферы навучання, абмену студэнтаў, вывучэння польскай мовы. Як дадаў Тжаскоўскі, ва ўкраінскага ўрада ёсць план вельмі амбіцыйных рэформаў, «пытанне толькі ў тым, якім чынам ён хоча яго ўкараніць і як хутка хоча гэта зрабіць».

- Мы прапануем канкрэтную падтрымку - абмен нашым досведам - сказаў міністр. Таму, з ягоных слоў, візіт у Кіеве мае на самай справе характар міжурадавых кансультацый. Як падкрэсліў польскі палітык, некаторыя ідэі супрацоўніцтва вельмі прасунутыя, асабліва тыя, якія датычацца абмену моладдзю і супрацоўніцтва ў сферы навучання.

- Прасунутыя і супрацоўніцтва ў сферы стварэння асноў мясцовага самакіравання, за што адказвае дэпутат Марцін Свянціцкі, які таксама едзе з намі - сказаў міністр.

Тжаскоўскі звярнуў увагу, што тэмай перамоваў стане і пытанне бяспекі ў кантэксце расейскага-ўкраінскага канфлікту.

- Прэм'ер Копач падзякуе за ўдалую эвакуацыю палякаў, а потым засяродзімся на сітуацыі на ўсходзе Украіны - сказаў міністр. - Тэмай перамоваў стануць і «еўрапейскія выклікі» Украіны ў кантэксце саміту Усходняга партнёрства, якое адбудзецца ў траўні ў Рызе.

Як падкрэсліў міністр, Польшча ўспрымае Украіну як аднаго з найбліжэйшых партнёраў.

- Мы хочам паказаць, што гэтыя стасункі для нас вельмі важныя і што для Польшчы яны маюць стратэгічнае значэнне - падкрэсліў палітык.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках