4 траўня 2024, Субота, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

64% беларусаў атрымліваюць заробак ніжэйшы за сярэдні

34

Суму больш за 10 мільёнаў рублёў бачаць у разлікоўках толькі 8,8%.

У адрозненне ад сярэдняга заробку, які становіцца вядомым кожны месяц, заробак медыянны статыстыкі вылічаюць толькі два разы на год. Гэты метад уважаецца за больш дакладны, і менавіта яго ў асноўным выкарыстоўваюць у еўрапейскіх краінах. Калі сярэдні заробак - гэта простае сярэдняе арыфметычнае заробкаў у краіне, то медыянны заробак - тая сума, больш і менш якой у краіне зарабляе аднолькавая колькасць чалавек. У выніку медыянны заробак у лістападзе склаў 4 млн 998 тысяч рублёў. Гэта аж на 19,3% менш сярэдняга (ён у тым жа месяцы быў 6 млн 194 тысяч). Прыблізна такім жа гэты разрыў быў і падчас папярэдніх падлікаў. А больш за ўсё розніца паміж сярэднім заробкам і медыянным выявілася ў сталіцы - 1 млн 655 тысяч, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Дарэчы, у параўнанні з папярэднім травеньскім падлікам медыянны заробак вырас крыху больш, чым сярэдні: 183000 прыросту супраць 138000.

А У ГЭТЫ ЧАС

У лістападзе менавіта 64% жыхароў краіны ў лістападзе атрымалі заробак ніжэйшы за 6 мільёнаў, у той час як сярэдні складаў 6 млн 194 тысяч рублёў. Яшчэ 18,6% беларусаў атрымалі заробак у прамежку ад 6 да 8 мільёнаў. А тых, хто зарабіў больш за 8 мільёнаў, у лістападзе было 17,6 (з іх 8,8% зараблялі больш за 10 мільёнаў).

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках