4 траўня 2024, Субота, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб Украіны: Баевікі адступілі ад Данецкага аэрапорта

10
Генштаб Украіны: Баевікі адступілі ад Данецкага аэрапорта

Баевікі панеслі страты і адступілі ад Данецкага аэрапорта ў бок жылых кварталаў Данецка.

Як паведамляе прэс-служба Генеральнага штаба Украіны, абаронцы Данецкага аэрапорта забяспечаныя ўсім неабходным: зброяй, боепрыпасамі і прадуктамі харчавання.

«Напярэдадні ўмелымі ўдарна-рэйдавымі дзеяннямі ўкраінскія падраздзяленні знішчылі групоўку тэрарыстаў, якая на працягу доўгага часу вяла агонь па пазіцыях кібаргаў на тэрыторыі аэрадрома. Баевікі панеслі страты і адступілі ў бок жылых кварталаў горада Данецка. Звесткі аб стратах сярод баевікоў ўдакладняюцца», - адзначаюць у Генштаба.

Разам з тым адзначаецца, што артылерыя сіл АТА адкрывае агонь выключна што да пазіцый баевікоў, навалы іх вайсковай тэхнікі і жывой сілы, паведамляе УНІАН.

«Украінскія вайскоўцы няўхільна прытрымліваюцца ўмоў Менскага пратаколу і мемарандума і не вядуць актыўных дзеянняў за межамі лініі размежавання бакоў», - падсумавалі ў Генштабе.

Таксама, за апошнія суткі ў зоне правядзення антытэрарыстычных аперацыі загінулі трое вайскоўцаў, 66 - атрымалі раненні.

У каментары «Громадському» адзін з «кібаргаў» паведаміў, што сёння ў баях за аэрапорт загінуў адзін вайсковец, і яшчэ дзесяць - параненыя.

У той жа час баевікі «ЛНР» заявілі аб стварэнні ўласных вайскова-паветраных сілаў у складзе двух самалётаў - штурмавіка СУ-25 і вучэбна-трэніровачнага Л-29. Спікер АТА Андрэй Лысенка перакананы, што «гэты факт сведчыць аб пачатку інфармацыйнай кампаніі ў прыкрыцці магчымага выкарыстання расейскай вайсковай авіяцыі супраць сіл антытэрарыстычнай аперацыі».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках