4 траўня 2024, Субота, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пінскія «дэпутаты» скасавалі ўведзеную імі ж матэрыяльную дапамогу

5
Пінскія «дэпутаты» скасавалі ўведзеную імі ж матэрыяльную дапамогу

Пінскі гарсавет прыняў пастанову скасаваць уласнае рашэнне, увод цэлага шэрагу выплат матэрыяльнай дапамогі насельніцтву.

30 снежня 2014 г «дэпутаты» прынялі адпаведную пастанову №33 «Аб прызнанні страціўшай сілу пастанове Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 30 траўня 2008 года №62», піша мясцовае выданне ipinsk.by.

Нагадаем, што скасаваная пастанова, прынятая ў 2008 годзе, ўводзіла цэлы шэраг плацяжоў для аказання матэрыяльнай дапамогі насельніцтву:

- Да 30 базавых велічынь грамадзянам, якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў, экалагічных катастроф, эпідэмій, пажараў;

- Да 20 базавых велічынь, грамадзянам у выпадках прычынення шкоды здароўю ці маёмасці;

- Да 10 базавых велічынь грамадзянам, якія перажываюць матэрыяльныя цяжкасці, якія аб'ектыўна парушаюць іх нармальную жыццядзейнасць;

Грошы на гэтыя выплаты павінны былі быць прадугледжаны гарадскім бюджэтам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках