4 траўня 2024, Субота, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магерыні: Цяпер не час скасоўваць санкцыі супраць Расеі

4
Магерыні: Цяпер не час скасоўваць санкцыі супраць Расеі

Якое-небудзь паслабленне санкцый у дачыненні да Расеі магчыма толькі пасля паляпшэння сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Пра гэта заявіла на сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕЗ у Брусэлі вярхоўная прадстаўніца Еўразвяза ў замежнай палітыцы і бяспецы Федэрыка Магерыні, паведамляе BBC.

З яе слоў, актывізацыя баявых дзеянняў у Данбасе - дрэнная навіна, і міністры замежных спраў краін-чальцоў Еўрапейскага звязу не маюць намеру цяпер прымаць якіх-небудзь меры ў зняцці санкцый.

Раней Магерыні выказала здагадку ў канфідэнцыйным пасланні міністрам ЕЗ, што патрапіла ў распараджэнне агенцтва Рэйтэр, што краіны-сябры Еўразвязу маглі б аднавіць дыпламатычны дыялог з Расеяй у шэрагу праблем, калі Масква выканае пагадненні, накіраваныя на спыненне канфлікту на ўсходзе Украіны. Гэта прапанова выклікала негатыўную рэакцыю з боку шэрагу краін ЕЗ, якія займаюць жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Масквы.

"Я не думаю, што мы павінны цяпер думаць пра тое, як нам аднавіць дыялог. Гэта Расея павінна думаць пра тое, як яго аднавіць", - заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус журналістам перад сустрэчай, на якой абмяркоўваліся прапановы Федэрыка Магерыні.

Літва, як і некаторыя іншыя краіны, мяркуе, што такія прапановы і абмеркаванні пасылаюць няправільны сігнал Маскве, якая можа падумаць, што рашучасць Еўразвязу супрацьстаяць яе палітыцы ва Украіне слабее.

Міністр замежных спраў Даніі Марцін Лідэгаард таксама заявіў, што цяпер не час абмяркоўваць паслабленне рэжыму санкцый, аднак падкрэсліў, што ЕЗ абавязаны выкарыстоўваць усе магчымасці для палітычнага ўрэгулявання канфлікту.

Нагадаем, цягам апошніх некалькі дзён тэрарысты і расейскія вайскоўцы значна ўзмацнілі абстрэлы пазіцый украінскіх войскаў. Загінулі да 10 украінскіх вайскоўцаў. Больш за 100 атрымалі раненні.

Сёння паступіла інфармацыя, што яшчэ дзве батальённа-тактычныя групы расейскіх войскаў перасеклі мяжу з Украінай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках