4 траўня 2024, Субота, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфаграфіка: Жыць у Беларусі даражэй, чым у Польшчы

8

Самыя дарагія краіны свету ў кошце жыцця - Швейцарыя, Нарвегія і Венесуэла.

У той час, як танней за ўсё можна пражыць у Індыі, Непале і Пакістане. Такую інфармацыю сабрала Numbeo - адна з найбуйнейшых баз даных, звесткі аб выдатках і цэнах для якой збіраюць карыстальнікі ўсяго свету, піша «Наша Нiва».

Індэкс спажывецкіх коштаў - паказчык, які ўлічвае кошт харчовых тавараў, транспарту, рэстаранаў і камунальных паслуг, кожная з гэтых пазіцый у сваю чаргу ўтрымлівае шэраг зменных. Кошт прадуктаў, напрыклад, складаецца з цаны на мяса, хлеб, рыс, яйкі, садавіну, гародніну і алкаголь. Кошт транспарту ўключае ў сябе квіткі ў адным кірунку, месячныя праязныя, таксі, цэны на бензін, а таксама цэны на Volkswagen Golf. Выдаткі на рэстаран складаюцца з цэн на харчаванне ў дарагіх, сярэдніх і недарагіх рэстаранах, а таксама цэн на каву, алкаголь і ваду ў рэстаранах. Выдаткі на камунальныя паслугі ўключаюць кошт электраэнергіі, ацяплення, водазабеспячэння і паслуг інтэрнэт.

Партал Movehub сабраў гэтую інфармацыю ў інфаграфіцы, якая паказвае розніцу ў кошце жыцця па ўсім свеце, абапіраючыся на лічбы найбуйнейшай у свеце базы даных аб гарадах і краінах па ўсім свеце.

Індэкс спажывецкіх цэн (ІСЦ) у інфаграфіцы - гэта адносны паказчык кошту жыцця краіны ў параўнанні з Нью-Ёркам. Так, напрыклад, калі краіна мае ІСЦ 70, то кошт жыцця ў ёй у сярэднім на 30% танней у параўнанні з Нью-Ёркам.

Беларусь у гэтым рэйтынгу знаходзіцца роўна пасярэдзіне з індэксам 50,2. У краінах-суседках, паводле звестак Numbeo, танней, чым у нашай краіне, абыходзіцца пражыванне ў Польшчы (45,11) і Украіне (41,29), даражэй - у Расеі (61,91), Латвіі (55,94) і Літве (52,76).

Самымі дарагімі для пражывання краінамі ў свеце, паводле рэйтынгу, сталі Швейцарыя, Нарвегія, Венесуэла, Ісландыя, Данія, Аўстралія, Новая Зеландыя, Сінгапур, Кувейт, Вялікабрытанія. У дзясятку краін з найніжэйшымі паказчыкамі разам з Індыяй, Непалам і Пакістанам увайшлі таксама Туніс, Алжыр, Малдова, Егіпет, Македонія, Сірыя, Калумбія.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках