4 траўня 2024, Субота, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Галандыі вуліцы асвятляюць электрычнасцю з раслін

9

У Нідэрландах навучыліся ператвараць энергію жывых раслін у электрычнасць, якое можа выкарыстоўвацца людзьмі ў бытавых патрэбах.

Ва ўмовах росту дэфіцыту танных крыніц энергіі многія даследчыя групы займаюцца пошукамі метадаў яе атрымання фактычна "з ніадкуль". Адзін з такіх метадаў атрымалася выявіць спецыялістам галандскай кампаніі Plant-e, паведамляе DailyTech.

Для атрымання электраэнергіі было вырашана выкарыстоўваць адзін з пабочных прадуктаў фотасінтэзу - працэсу, які праходзіць у жывых раслінах. Як гаворыцца ў прэс-рэлізе, такі метад электразабеспячэння спатрэбіцца тым людзям, якія жывуць на значным выдаленні ад выгод цывілізацыі.

Тэхналогія Plant-e заключаецца ў наступным. Расліны адмысловага віду высаджваюцца ў спецыяльныя пластыкавыя кантэйнеры, плошча якіх роўная прыблізна чвэрці квадратнага метра. Гэтыя расліны інтэнсіўна растуць і за кошт працэсаў фотасінтэзу выпрацоўваюць некаторыя віды цукрыстых злучэнняў. Іх колькасць істотна перасягае патрэбы самой расліны ў цукры, таму ягоныя лішкі "скідаюцца" праз каранёвую сістэму назад у субстрат.

Цукар з глебы дастаткова актыўна рэагуе з атмасферным кіслародам, і падчас цячэння хімічнай рэакцыі ўтвараецца мноства свабодных электронаў. Выпрацаванай пры гэтым электрычнасці, "сабранай" электродамі ў глебе, дастаткова для таго, каб забяспечыць патрэбы святлодыёдных асвятляльных прыбораў, пунктаў доступу Wi-Fi або зарадкі акумулятарных батарэй мабільных электронных прылад. У гэтым запэўніваюць распрацоўшчыкі.

Выкарыстоўваючы гэтую тэхналогію, Plant-e ў лістападзе 2014 года пачала рэалізацыю праграмы Starry Sky. У яе рамках пры дапамозе энергіі, якую атрымліваюць ад раслін, у горадзе Вагенінген і прыгарадзе Амстэрдама ўжо засілкаваныя блізу 300 вулічных ліхтароў, некалькі Wi-Fi-хотспотаў і пунктаў зарадкі мабільных тэлефонаў.

Уладальнікі кампаніі спадзяюцца, што такая экалагічна чыстая біятэхналогія атрымання электрычнасці знойдзе ўжыванне ў бедных рэгіёнах зямнога шара, якія аддаленыя ад цэнтраў цывілізацыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках