4 траўня 2024, Субота, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі гісторык распавёў, як можа прайсці захоп Беларусі

31
Расейскі гісторык распавёў, як можа прайсці захоп Беларусі

У Беларусі ствараецца прарасейскі рух, здольны змяняць палітыку і кіраўніцтва краіны ў патрэбным Крамлю кірунку.

Пра гэта заявіў у аналітычным артыкуле «Анатомія правалу: Аб механізме прыняцця знешнепалітычных рашэнняў Крамля» доктар гістарычных навук, былы навуковы супрацоўнік Расейскага інстытута стратэгічных даследаванняў (РІСД) Аляксандр Сыцін, піша Naviny.by.

Адміністрацыі расейскага прэзідэнта і самому Уладзіміру Пуціну група экспертаў з РІСД на чале з дырэктарам гэтага інстытута адстаўным генерал-лейтэнантам Службы знешняй выведкі Леанідам Рашэтнікавым правакуе на дзеянні, накіраваныя на нівеліраванне або звядзенне да нуля дзяржаўнага суверэнітэту Украіны, Беларусі, Казахстана і Малдовы, піша Сыцін.

На ягоную думку, асноўныя пастулаты гэтай групы экспертаў, якія маюць уплыў на Крэмль, зводзяцца да наступнага:

- Дзяржавы постсавецкай прасторы не з'яўляюцца паўнавартаснымі суб'ектамі міжнародных адносін. Сам факт іх з'яўлення на сусветнай палітычнай мапе і далейшага існавання не больш чым вынік расейскіх катастроф 1917 і 1991 гадоў, справакаваных ворагамі Расеі на чале з ЗША. Іх суверэнітэт - з'ява часовая, не годная сур'ёзных да сябе адносін, гэтакае гістарычнае непаразуменне, якое падлягае выпраўленню ў рамках адраджэння Імперыі, пра што ўжо досыць гаварылася;

- шляхам стварэння альтэрнатыўнай экспертна-грамадскай думкі і апоры на супрацоўнікаў спецслужбаў Украіны, а цяпер і Беларусі (бо ў любым выпадку для расейскіх інтэгратараў на чарзе менавіта яна) можна ствараць моцны прарасейскі рух, здольны не толькі аказваць ўздзеянне на грамадскую думку, але і змяняць палітыку і кіраўніцтва гэтых краін у патрэбным Расеі кірунку;

- толькі рускія - адзіны дзяржаваўтваральны народ на постсавецкай прасторы, а значыць, адзінай формай палітычнага існавання гэтай прасторы можа быць толькі Расейская імперыя;

- нафтагазавы кран, нароўні з ядзернай кнопкай і асаблівай праваслаўнай духоўнасцю, будзе вечна (ва ўсякім выпадку вельмі доўгі час) забяспечваць Расеі месца, якое дазваляе ёй паспяхова змагацца за становішча глабальнага цэнтра сілы і супрацьстаяць у гэтай барацьбе ЗША.

Украінскія падзеі канца 2013-2014 гадоў сталі для пуцінскай Расеі спускавым кручком глыбокага крызісу, і цяпер можна казаць аб пераходзе гэтага крызісу ва ўсеабдымную сістэмную фазу з магчымасцю спаўзання ў катастрофу, лічыць былы супрацоўнік РІСД.

Асновай гэтага працэсу выступіў ланцужок памылковых рашэнняў, прынятых Крамлём, перш за ўсё ў сферы знешняй палітыкі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках